Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/163

Гэта старонка не была вычытаная

тага — морда, у пятага ён — клышаногі, у шостага ў рост пашоў. Калі-ж у яго гэткіх татулек дванаццаць, дык маеце ўявіць сабе, пане паручнік, які ў гэтага сабакі выгляд. Купіў я аднойчы гэткага сабаку, звалі яго Балабан, дык ён ад сваіх татулек вышаў такі брыдкі, што ўсе сабакі ад яго ўцякалі. Купіў я яго з жалю — дужа ўжо ён быў адзінотны. Сядзеў ён у мяне дома праз увесь час у кутку, такі быў сумны, што давялося прадаць яго за пінчэра. Найбольш работы было — перафарбаваць яго, каб набыў масьць перца з сольлю. Трапіў ён потым з сваім гаспадаром у Муравію і з таго часу я яго ня бачыў.

Паручніка пачало цікавіць гэткае кюнолёгічнае апавяданьне, і Швэйк мог без перашкоды гаварыць далей:

— Сабакі ня могуць фарбавацца самі, як гэта робяць дамы, аб гэтым выпадае паклапаціцца таму, хто хоча іх прадаць. Калі, прыкладам, сабака стары і сівы, а вы яго хочаце прадаць за шчанюка-аднагодка або паказваеце гэткага дзядульку за дзевяцімесячнага, дык купіце ляпісу, распусьціце яго і афарбуйце сабаку ў чорны колер — будзе выглядаць, як новы. Каб наддаць яму сілы, карміце яго мышшаком у конскіх порцыях, а зубы пачысьціце яму наждачнай паперай, якою чысьцяць іржавыя нажы. А перад тым, як весьці яго прадаваць, уліце яму ў горла гарэлкі, каб сабака быў троху пад чаркай, і ўраз ён стане ў вас бадзёры, жвавы, будзе весела брахаць і лезьці да кожнага, як п‘яны сябра гарадзкой управы. Але галоўнае тут вось у чым: з публікай, пане паручнік, трэба гаварыць, ды гаварыць так доўга, пакуль купец не ачмурэе. Калі хто хоча купіць у вас балонку, а ў вас у хаце нічога апроч паляўнічага сабакі няма, дык вы павінны прымудрыцца так загаварыць купца, каб ён павёў з сабой замест балонкі паляўнічага сабаку. Калі ж выпадкам у вас на руках адна балонка, а прыдуць купляць злога нямецкага дога вартаваць дом, дык вы павінны гаварыць датуль, пакуль купец не ашалее і не панясе з сабой у кішэні вашую балонку замест дога... Як я калісьці гандляваў сабакамі, прышла неяк раз да мяне адна дама. У яе выляцеў у сад папуга, а там гулялі тым часам хлапчукі ў індзейцаў. Хлапчукі злавілі папугу, павыдзі-