Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/181

Гэта старонка не была вычытаная

ніны… Найлепей было-б, Швэйк, каб ты запытаўся ў чалядніцы, што гэты сабака лепш за ўсё любіць. Ты вайсковы, на фігуру зграбны — табе яна хутчэй скажа. Я ўжо раз пытаўся ў яе, дык яна на мяне зірнула, нібы ражном прапёрла: „А вам які клопат?“ Яна з выгляду ня надта пекная, па-просту сказаўшы — малпа, але з вайсковым гутарыць будзе.

— А гэта сапраўды чыстапародны пінчэр? Мой обэр-лейтэнант пра іншага і слухаць ня хоча.

— Пінчэр, як лялька! Перац з сольлю, самы сапраўдны, чыстакроўны! Гэта такая-ж праўда, як тое, што ты — Швэйк, а я — Благнік. Мне галоўнае — даведацца, што ён жарэ. Я яму гэтага дам і прывяду яго да цябе.

Абодвы сябры зноў стукнуліся чаркамі. Калі Швэйк да вайсковае службы займаўся продажам сабак, іх дастаўляў яму Благнік. Гэта быў спэцыяліст у сваёй справе. Казалі, што ён з-пад палы купляў у лупекаў падазроных на шаленства сабак і спускаў іх далей. У яго ўжо было раз шаленства, і ў Венскім пастэраўскім інстытуце ён быў за свайго чалавека. Цяпер ён меў за свой абавязак шчыра, без інтарэсу, памагчы Швэйку салдату. Ён знаў усіх сабак у Празе і ваколіцах, і ў піўніцы гаварыў шопатам, каб ня выдаць сябе перад гаспадаром піўніцы, у якога ён паўгода таму вынесе пад палой шчанюка-таксу, даўшы яму пассаць малака з дзіцячай сусолкі. Дурны шчанюк, відаць, улічыў яго за сваю матку і нават ні разу ня піснуў яго з-пад паліта.

Благнік прынцыпова краў толькі чыстакроўных сабак і мог-бы быць за судэбнага экспэрта па сабачых справах. Ён дастаўляў тавар як на псярні, так і прыватным асобам. Часта на вуліцы на яго гурчэлі сабакі, якіх ён некалі ўкраў. Траплялася, што калі ён спыняўся дзе перад вітрынамі, дык якая-небудзь ягоная ахвяра з помсты закідвала ў яго за плячмі ножку і абпырсквала яму штаны.

*

Назаўтрага а восьмай гадзіне ўраньні ўдалы ваяка Швэйк шпацыраваў па сквэры на рагу Гаўлічковага пляцу і чакаў чалядніцу з пінчэрам. Нарэшце ён дачакаўся. Перш паўз яго