Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/182

Гэта старонка не была вычытаная

прабег усшэршаны з доўгай поўсьцю блакітнавокі сабака, вясёлы, як усе сабакі, што справілі свае фізыолёгічныя патрэбы. Сабака кідаўся на вераб‘ёў, якія сьнедалі конскім гноем.

Потым міма Швэйка прайшла тая, якой даручаны быў догляд за сабакам. Гэта была старая дзеўка з сьціпла заплеценымі навакал галавы коскамі. Яна пасьвіствала на сабаку і махала ланцужком і прыгожым гарапнікам.

Швэйк загаманіў з ёй.

— Прабачайце, паненачка, кудою прайсьці на Жыжкаў?

Яна спынілася, паглядзела на яго, ці няма тут якога падступства, але адкрыты добры Швэйкавы погляд гаварыў ёй, што сапраўды гэтаму салдаціку трэба на Жыжкаў. Выраз яе твару памякчэў і яна ветла растлумачыла яму, як трэба ісьці.

— Мяне перавялі нядаўна ў Прагу, — сказаў Швэйк.

— Я ня тутэйшы, з провінцыі. Вы таксама ня з Прагі?

— Я з Вадзян.

— Дык мы блізка што землякі. Я з Працівіна.

Веданьне географіі чэскага поўдня, якое набыў Швэйк калісьці на манэўрах у той акрузе, напоўніла сэрца дзяўчыны зямляцкай сымпатыяй.

— Дык вы мабыць знаеце ў Працівіне на пляцы разьніка Пэпхара?

— Чаму-ж не! Гэта мой стрэчны брат. Яго там у нас усе любяць. Чалавек добры, паслужны, прадзе добрае мяса і ніколі не ашукае вагою.

— Дык ці ня з Ярэшаў вы? — запытала дзяўчына, пачынаючы адчуваць сымпатыю да незнаёмага салдаціка.

— Я як-жа? З іх.

— А чый вы, якога Ярэша, таго што з Керчы, пад Працівіным, ці з Ражыц?

— Ражыц.

— Ну як ён там? Усё яшчэ развозіць піва?

— Усё яшчэ развозіць.

— Але-ж яму мабыць куды больш, як шэсьцьдзесят год?

— У вясну мінула яму шэсьцьдзесят восем. Нядаўна ён, — спакойна адказаў Швэйк, — завёў сабе сабаку, дык цяпер яму весялей езьдзіць. Сабака сядзіць на возе, акурат такі сабачка,