Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/196

Гэта старонка не была вычытаная

— А ведалі, што сабака крадзены?

— Так точна, пане паручнік, ведаў, што сабака крадзены.

— Езус-Марыя! Швэйк! Чорт! Я вас зараз застрэлю! Скаціна! Сьцерва! Асёл! Г…нюк! Няўжо вы такі ідыёт?!

— Так точна пане паручнік, такі самы.

— Навошта вы прывялі мне крадзенага сабаку? Навошта вы гэтага бэстыю ў хату ўзялі?

— Каб зрабіць вам прыемнасьць, пане паручнік.

І Швэйкавы вочы дабрадушна і цёпла зірнулі ў твар паручніку. Паручнік сеў у крэсла і застагнаў:

— За што мяне бог пакараў гэткай скацінай?

У ціхай роспачы сядзеў паручнік на крэсьле і адчуваў, што яму ня змога ня толькі ўдарыць Швэйка, але нават скруціць сабе цыгарку. Сам ня ведаючы навошта, ён паслаў Швэйка па газэты „Богемію“ і „Тагблят“, каб той мог прачытаць палкоўнікавы абвесткі пра згубу сабакі.

Швэйк вярнуўся з разгорнутай на страніцы абвестак газэтаю. Ён увесь зьзяў і радасна агаласіў:

— Ёсьць, пане паручнік! Пан палкоўнік так шыкоўна апісвае гэта ўкрадзенага пінчэра, проста адна любата пачытаць, ды яшчэ абяцае ўзнагароду ў сто крон таму, хто яго прывядзе. Вельмі добрая ўзнагарода. Звычайна ў гэткіх выпадках даюць пяцьдзесят крон. Адзін Божэтэх з Кошырж жыў з гэтага. Украдзе сабаку, а пасьля шукае ў газэтах, хто абвесьціць, і зараз-жа ідзе аддаваць. Аднойчы ён украў знатнага чорнага шпіца і дзеля таго, што гаспадар нідзе нічога не абвяшчаў, паспрабаваў сам даць абвестку ў газэты. Уляпіў на абвесткі цэлых пяць крон. Нарэшце гаспадар знайшоўся і сказаў што гэта сапраўды ягоны сабака, што ён у яго згубіўся, што ён лічыць безнадзейным шукаць яе, бо ўжо ня іме веры ў людзкое сумленьне, але цяпер ён на свае вочы пераканаўся, што ёсьць яшчэ сумленныя людзі, і гэта яго вельмі цешыць. Сумленнасьць, кажа, прынцыпова не патрабуе ўзнагароды, але ён прэзэнтуе яму проста на ўспамін экзэмпляр свае кніжкі пра догляд за хатнімі і садовымі кветкамі. Небарака Божэтэх узяў чорнага шпіца за заднія ногі, трэснуў ім таго пана па галаве і ад тае пары зарокся зьмяшчаць у газэ-