ўправа выяўляла з сябе дзівосную колекцыю драпежнікаў-бюрократаў, думка ў якіх ня ішла далей за турму ды шыбеніцу, і мэта жыцьця ў якіх была абарона існаваньня кручкаватых артыкулаў. Са сваімі ахвярамі яны абыходзіць з атрутнай далікатнасьцю, абрахоўваючы папярэдна кожнае сваё слова.
— Мне дужа, дужа шкода, — сказаў адзін з чорна-жоўтых драпежнікаў[1], як прывялі да яго Швэйка, — што вы зноў трапілі да нас. Мы думалі, што вы паправіцеся... але, на жаль, мы памыліліся...
Швэйк маўклівым уклонам галавы выказаў сваю згоду, усьміхаючыся ў гэты час так бязьвінна, што паліцэйскі чыноўнік зірнуў на яго з запытаньнем у вачох, але тут-жа зароў:
— Ня чмурыце мне тут!
Аднак зараз-жа зноў узяў ласкавы тон.
— Нам, па-праўдзе, дужа няпрыемна трымаць вас пад арыштам, і дазвольце запэўніць вас, што, на маю думку, ваша віна ня надта ўжо вялікая, бо пры вашай нявысокай інтэлігентнасьці вас, бязумоўна, падгаварылі. Скажыце мне, пан Швэйк, хто, уласна, падубхторвае вас на гэткія дурноты?
Швэйк адкашляўся.
— Я, прабачайце, ня ведаю, пра якія такія дурноты...
— Ну, ці-ж гэта ня дурнота, пан Швэйк, — па-бацькаўску ўгаварваў ён яго, — калі вы, як сьведчыць паліцыянт, што вас сюды прывёў, выклікалі стаўпленьне народу перад наклееным на рагу маніфэстам і ўзбуралі натоўп выкрыкамі: „Хай жыве імпэратар Франц-Іосіф! Мы пераможам!“
— Я ня мог быць бязьдзейным, — сказаў Швэйк, не апускаючы сваіх добрых вачэй пад інквізытарскім поглядам. — Я запаліўся, як убачыў, што ўсе чытаюць гэты маніфэст пра вайну і не выяўляюць ніякае радасьці. Ні пераможных крыкаў, ні „ўра“... нічым чагенечка, вашаскародзьдзе... Быццам гэта іх зусім не абыходзіць. Дык тут я, стары салдат дзевяцьдзесят першага палка, ня вытрымаў і крыкнуў гэтыя словы. Хай былі-б вы на маім месцы, пэўна, зрабілі-б тое--
- ↑ Колер аўстра-вэнгерскага сьцягу.