Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

загібель, дапытваючыся ў Швэйка, як ён глядзіць на гэтыя справы.

Швэйк адказаў, што ён з дзяржавай ніякага інтарэсу ня меў, але што ў яго аднойчы гадаваўся шчанюк сэн-бэрнар, якога ён падкармліваў скарбовымі сухарамі, дык шчанюк праўда што здох.

Як выпілі па пятай, Брэтшнэйдэр абвясьціў, што ён анархіст і пытаўся ў Швэйка, у якую організацыю яго запісаць.

Швэйк расказаў, як аднойчы нейкі анархіст купіў у яго за сто крон пудзеля, а грошай не заплаціў аж да гэтай пары.

За сёмай чвэрткай Брэтшнэйдэр выказаўся за рэволюцыю і супроць мобілізацыі. Швэйк, нахіліўшыся да яго, шапарнуў яму на вуха:

— Там прышоў нейкі госьць. Каб часам ён не пачуў нас, у вас могуць быць няпрыемнасьці. Бачыце, шынкарка ўжо плача.

Паліўцава жонка сапраўды плакала за стойкай.

— Чаго плачаце, гаспадынька? — запытал Брэтшнайдэр. — Праз тры месяцы мы пераможам, будзе амністыя, і ваш чалавек вернецца. Вось калі закруцім у вас банкет!.. ці мо‘ вы думаеце, што мы не пераможам? — зьвярнуўся ён да Швэйка.

— Чаго ўвесь час чаўпсьці адно ды адно! — сказаў Швэйк. — Павінны перамагчы — і па тым!.. Ну, мне час да хаты ісьці.

Швэйк расквітаўся і вярнуўся да свяе старое чалядніцы пані Мюлер, якая ўшчэнт перапалохалася, убачыўшы, што мужчына, які адмыкае ключом уваходныя дзьверы, ня хто іншы, а сам Швэйк.

— А я, паночку, думала, што вы вернецеся толькі праз колькі год, — сказала яна з уласьцівай ёй шчырасьцю, — і я тут... з жалю... на час... пусьціла ў кватэру аднаго швэйцара з начной кавярні, бо... у нас тут тры разы была ператруска, і, як не знайшлі нічога, дык сказалі, што вашая справа кепская, што, як відаць, вы спрактыкававы злачынец.

Швэйк ураз пераканаўся, што незнаёмы абсталяваўся з поўнай выгадай: спаў на ягоным ложку і нават быў такі джэнтльмэн, што задаволіўся аднэй палавінай ложку, а другую ўступіў нейкаму даўгавалосаму стварэнню, якое (мабыць, з