высьпяткам у пуза за тое, што сымулююць. А як абодва салдаты памерлі, справа дайшла да парляманту і трапіла ў газэты. Тут адразу нам забаранілі чытаць газэты і зрабілі ў нас ператруску, ці няма ў каго газэт. А мне скрозь не шанцуе. У цэлым палку ні ў кога не знайшлі, як толькі ў мяне. Павялі мяне да камандзіра палка. А наш палкоўнік была такая даўбня, — вечная яму памяць! — накінуўся на мяне, каб я стаяў проста, і пытае: „Хто пісаў у газэты?“ — а не, дык ён мне ўсю морду расквасіць і згноіць у турме. Потым прыехаў палкавы доктар, торкаў мне ў нос кулаком і крычэў: „У... сабака, хамуйла, быдла дурное, соцыялістычная погань!“ А я гляджу ім проста ў вочы, вокам ня плюсну. Правую руку пад казырок, а левая рука пры баку. Бегалі яны вакол мяне, як сабакі, брахалі на мяне, а я ані-ні, маўчу, казыраю ім, а левая рука пры баку. Так бегалі вакол мяне з поўгадзіны. Потым палкоўнік падбег да мяне і зароў: „Ідыёт ты ці што?“ — „Точна так, пане палкоўніку, — ідыэт“. — „На тры тыдні арыштаваць! Я табе пакажу ідыёта! Па два посныя дні на тыдзень, месяц без пабыўкі, сорак восем гадзін „у козлы“. Засадзіць зараз жа і не даваць яму есьці! Нам ідыётаў ня трэба. Мы табе, сукінаму сыну, выб‘ем з мазгаўні газэты!“ А пакуль я сядзеў арыштаваны, у кашарах рабіліся чыстыя дзівосы. Наш палкоўнік забараніў салдатам наогул чытаць нават Праскую офіцыйную газэту. У салдацкай краме ніхто ня важыўся загортваць у газэты ні каўбаскі, ні сыр. Ад гэтага часу салдаты ўзяліся чытаць. І наш полк быў самы начытаны. Мы чыталі ўсе газэты, і ў кожным батальёне складалі вершы і песьні пра палкоўніка. А калі што якое ў палку здарыцца, у камандзе заўсёды знаходзіўся які небудзь дабрадзей, які пускаў у газэту артыкульчык пад назвай: „Катаваньне салдат“. Ды мала таго — пасылалі лісты дэпутатам у Вену, каб тыя за нас уступіліся, і тыя пачалі падаваць у парлямант запыт за запытам пра тое, ці вядома ўраду пра лютаваньні нашага палкоўніка ды інш. Міністр паслаў да нас камісію, каб усё гэта дасьледваць, і ў выніку нейкага Франта Гэйшля з Глыбокай засадзілі на два гады, бо ён быў акурат той самы, што зьвярнуўся ў Вену да дэпутата парляманту, пажаліўшыся на тое, што атрымаў
Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/59
Гэта старонка не была вычытаная