Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

Нагляднік Славік ужо за рэспублікай пракраўся і сядзіць цяпер у турме. Не пашчасьціла, небараку, асталявацца ў рэспубліцы, як гэта зрабіла ці мала іншых паноў з вайсковых.

*

Прымаючы Швэйка, нагляднік Славік кінуў на яго позірк поўны нямога дакору.

— Раз ты трапіў сюды, значыць за душой у цябе ёсьць, брат, грашкі. Мы табе тут дагодзім, як і ўсім, хто трапіў у нашыя рукі, а нашыя рукі — гэта, брат, табе ня дамскія ручкі.

І каб надаць вагі сваёй уступнай прамове, ён тыцнуў сваім жылаватым кулаком Швэйу пад нос:

— Панюхай, чым пахне, паскуда!

Швэйк панюхаў і зазначыў:

— Я-б не хацеў дастаць па носе гэткага біла. Пахне магільнікам.

Спакойная, разважлівавая швэйкаўская манера гаворыць упадабалася наглядніку.

— Гэй! — крыкнуў ён, даўшы яму кулаком пад‘уздухі: — Стаяць ціха. Што ў цябе ў кішэнях? Калі ёсьць курава, можаш пакінуць сабе, а грошы дай сюды, а то згубіш. Больш няма? Сапраўды няма? Толькі не брашы! За брахню дастанеш...

— Дзе яго дзенеш? — запытаў фэльдфэбель Рэпа.

— Піханём яго ў шаснаццатае, — вырашыў наглядальнік. — Ня бачыце, ці што, як на праводнай паперы напісаў пан капітан Лінгардт: „Steng behüten, beobachten?“[1]

— Так, браце, — сказаў ён Швэйку, — з быдлам быдлячае абыходжаньне. А хто ўзбунтуецца, таго запхнём у адзіночку, а там пакрышым яму ўсе рэбры, — хай валяецца, пакуль ня здохне. Маем на тое поўнае права. Хвацка тады мы расправіліся з тым разьніком. Памятаеце, Рэпа?

— Але-ж і папрацавалі над ім, пан нагляднік! — адказаў лятуценна фэльдфэбель Рэпа. — Во быў асілак. Дратаваў я

  1. „Трымаць строга, наглядаць“.