Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/85

Гэта старонка не была вычытаная

аднаго малойчыка, які нічога іншага не рабіў, як толькі сядзеў у шынку ды піў на мой кошт. Гэты-б яшчэ быў туды-сюды, каб у яго ад ног так не сьмярдзела. Дык я яго тож паслаў з маршавым батальёнам. А сягоньня я знайшоў аднаго малайца, які пад час казаньня, дзеля сьмеху, разрумзаўся. Вось яго мне як раз і трэба. Завуць яго Швэйк, а сядзіць у шаснаццатым... Цікава-б ведаць, за вошта яго пасадзілі, і ці ня можна мне як-небудзь выцягнуць яго адтуль.

Сьледчы стаў капацца і шукаць у шуфлядках стала справу што датычыла Швэйка, але, як за-звычай, ня мог нічога знайсьці.

— Пэўна у капітана Лінгардта, — сказаў ён нарэшце, кінўўшы шукаць. — Ліха іх ведае, куды ў мяне зьнікаюць усе справы? Відаць, я іх паслаў Лінгардту. Пазваню-тку туды... Алё! Ля тэлефону сьледчы штабс-капітан Бэрніс. Пане капітан, будзьце ласкавы, ці няма ў вас папер адносна нейкага Швэйка?.. — Павінны быць у мяне? Дзіўна... Сам ад вас прымаў? Па-праўдзе, дзіўна... Сядзіць ў шаснаццатым?.. Так, я ведаю, пане капітан, што шаснаццатае ў мяне. Але я думаў, што паперы на Швэйка недзе там у вас валяюцца? З вамі так не гаварыш? У вас нічога не валяецца? Алё! Алё!..

Вайсковы сьледчы Бэрніс сеў засмучоны да стала і пачаў наракаць на бязладзьдзе сьледзтва. Паміж ім і капітанам Лінгардтам даўно ўжо існавала звадка, якая мела вялікія вынікі. Калі папера, што належала Лінгардту, трапляла ў Бэрнісавы рукі, дык Бэрніс запіхаў яе так, што потым ужо ніхто ня мог знайсьці яе. Лінгардт рабіў гэтак сама з паперамі, якія адносіліся да Бэрніса. Такім-жа спосабам зьнікалі і дадаткі да спраў[1] (Справа на Швэйка была знайшлася ў архіве палявога суду толькі пасьля перавароту з гэткай адзнакай: „Меў замер адкрыта выступіць супроць асобы нашага гасудара і ўсяе імпэрыі“. Справа Швэйкава была засунута сярод папер,

  1. Трыццаць процантаў людзей, што сядзелі ў гарнізоннай турме, сядзелі там праз усю вайну і ніводнага разу ня былі на допыце.

    Заўвага аўтара.