Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

*

Ноч, якую перабудзеш у гарнізоннай турме, назаўсёды застанецца прыемным успамінкам у душы кожнага, хто туды трапіў. Каля шаснаццатага аддзяленьня была адзіночка, жудасны лёх, адкуль і ў гэтую ноч далятала выцьцё замкнутага там салдата, якому за нейкую дысцыплінарную правінку, паводле загаду наглядніка Славіка, фэльдфэбэль Рэпа крышыў рэбры.

Калі выцьцё сьціхла, у „шаснаццатым“ чуваць быў адны хруст вошай, якіх трушчылі арыштанты, злавіўшы пад час самаператрускі.

Над дзьвярмі у западзіне, зробленай у сьцяне, вісела пад забясьпечнай краткай лямпа. Лямпа кідала скупое цьмянае сьвятло і чадзіла. Пах газы мяшаўся з выпарэньнем нямытых людзкіх цел і з пахам „парашы“, якая па кожным ужываньні яе разварачала яе нутро і пускала новую хвалю смуроду ў „шаснаццатае“. Ад дрэннае стравы, якая цяжарыла жывот, большасьць мучылася стаўпленьнем газаў, якія і выпускаліся ў ночную цішу, сутракаючы дасьціпныя жарты і адказныя сыгналы.

З калідору даносіўся гук аднамерных крокаў вартавых, зрэдку адчынялася „вочка“ ў дзьвярох, і „архангел“ глядзеў у сярэдзіну.

На сярэднім ложку нехта апавядаў:

— Мяне перавялі сюды да вас пасьля таго, як я паспрабаваў уцячы, а раней я сядзеў у дванаццатым. Там нібы троху лягчэй. Прывялі да нас неяк аднаго малойчыка аднекуль з провінцыі. Хлапчука гэтага пасадзілі на два тыдні за тое, што пускаў да сябе нанач салдат. Перш думалі — політыка, а потым высьветлілася, што за грошы. Ён павінен быў сядзець з дробнымі, адылі там было поўна, дык трапіў да нас. Чаго толькі ён не прывалок з хаты і чаго толькі яму не дасылалі! Яму нейкім чынам дазволілі былі карыстацца сваімі харчамі звыш турэмнага пайка. І курыць яму дазволілі. Прынёс ён з сабой два кумпякі вянгліны, вялізны каравай хлеба, яйкі, масла, табаку... Ну, адным словам, усё, што толькі можна