Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/118

Гэта старонка не была вычытаная

біткай і так спрытна прадракала будучае, што ўсе лічылі яе ведзьмай. Яе сасмажылі, як патрабуе закон, на павольным агні. Я быў нават расчулены, калі ўбачыў, з якой мужнасцю яна сустрэла свой горкі лёс; яна лаяла і кляла да апошняй мінуты натоўп, які дзіваваўся на яе, а вогненныя языкі ўжо лізалі ёй твар, і яе сівыя кучмы ўжо трашчалі вакол старэчай яе галавы.

Прывыжуць да цялегі і б’юць бізунамі.

Лаяла іх — я сказаў? Так, лаяла іх! А ўжо-ж лаялася яна — можна тысячу гадоў пражыць і не пачуць такой артыстычнай лаянкі. На жаль, яе майстэрства памерла разам з ёй. Асталіся слабыя і нікчэмныя пераймальнікі, але сапраўднай лаянкі не пачуеш.

Атаман уздыхнуў; слухачы таксама спачувальна ўздыхнулі; на мінуту кампанія зажурылася, бо нават такія закаранелыя адшчапенцы не пазбаўлены чуласці і часам, пры асабліва спрыяючых умовах, адчуваюць мімалётнае гора і радасць, як, напрыклад, цяпер, калі талант і майстэрства гінуць, ні да каго не пера-