Гэта старонка не была вычытаная
РАЗДЗЕЛ ВОСЕМНАЦЦАТЫ
ПРЫНЦ У БРАДЗЯГ
Увесь табар падняўся на світанні і рушыў у дарогу. Над галавой нізка навісла неба, зямля пад нагамі была слізкая, у паветры павявала зімнім холадам. Банда зажурылася; адны
Табар рушыў у дарогу.
былі панурыя і маўклівыя, другія сярдзітыя і раздражлівыя; усе былі не ў гуморы, кожны хацеў апахмяліцца.
Атаман аддаў «Джэка» на догляд Гуго, коратка загадаў Джону Кэнці трымацца ў баку і не чапаць сына; а Гуго ён загадаў не надта груба абыходзіцца з хлопчыкам.
Праз некаторы час надвор’е праяснілася, і хмары навісалі