Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/146

Гэта старонка не была вычытаная

месячнага процанта на медны фартынг, пазычаны беспрацоўнаму лудзільшчыку.

— Не, сядай сам на мула, а асла вядзі за сабой. Я больш давяраю ўласным нагам, — я пайду пехатою.

— Тады патрымай, калі ласка, гэтае малое стварэнне, пакуль я з рызыкай для жыцця і са слабай надзеяй на поспех паспрабую ўскарабкацца на вялікае.

Пачуліся нуканне, крыкі…

Пасля таго пачуліся нуканні, крыкі, свіст бізуна, удары кулакамі, адборнейшая грымотная лаянка, нарэшце горкія папрокі, пасля чаго мул, відаць, смірыўся, таму што ўсе гэтыя ваяўнічыя дзеянні спыніліся.

З невыказным горам слухаў звязаны кароль, як заціхалі ўдалечы крокі і галасы. Цяпер ён страціў усякую надзею на вызваленне, і суровая роспач аўладала яго сэрцам.

— Майго адзінага друга павялі ашуканствам адсюль… — казаў ён сабе. — Стары вернецца і…

Ён не скончыў, і зноў так шалёна стаў кідацца па пасцелі, што скінуў з сябе аўчыну.

І пачуў, што адчыняюцца дзверы… Холад працяў яго да касцей — яму здавалася, што ён ужо адчувае нож ля свайго горла.