Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/147

Гэта старонка не была вычытаная

У смяротным жаху ён сплюшчыў вочы, у смяротным жаху расплюшчыў іх зноў — перад ім стаялі Джон Кэнці і Гуго.

Каб у яго рот не быў завязаны, ён-бы сказаў: «дзякуй богу!»

Праз мінуту рукі і ногі караля былі вольныя, і прышоўшыя, схапіўшы яго пад рукі з абодвух бакоў, што было духу павалаклі яго ў глыбіню лесу.

Звязаны кароль.


РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ

АФЯРА ВЕРАЛОМСТВА

Зноў пачаліся сумныя вандраванні караля Фу-Фу Першага ў кампаніі брадзяг і адшчапенцаў; зноў прышлося яму цярпець наглыя здзекі, дурныя жарты і злосныя выбрыкі Джона Кэнці і Гуго — за спіной у атамана гэтага вандроўнага табара. Апрача Кэнці і Гуго, у яго не было сапраўдных ворагаў. Некаторыя нават любілі яго, і ўсе захапляліся яго смеласцю, яго жвавым розумам. На працягу двух-трох дзён Гуго, пад нагляд якога быў адданы кароль, цішком рабіў усё, што мог, каб атруціць хлопчыку жыццё; а ўночы, у часе звычайных гулянак, забаўляў усю банду, робячы яму ўсялякія дробныя пакасці — заўсёды нібы выпадкова. Два разы ён наступаў каралю на нагу — таксама выпадкова! І кароль, як належала яго каралеўскаму сану, аднёсся да