Гэта старонка не была вычытаная
свае вандраванні ў пошуках караля; расказаў, як архангел вадзіў яго, нібы дурня якога, па ўсім лесе і нарэшце, пераканаўшыся, што ад яго не так лёгка адчапіцца, прывёў яго зноў у халупу. Тут стары пайшоў прама ў спальню і вышаў адтуль
Яны ехалі павольна.
хістаючыся, са смутным выглядам, кажучы, што ён спадзяваўся застаць хлопчыка ўжо дома ў пасцелі, але не знайшоў яго. Гендон прачакаў у халупе цэлы дзень, а потым страціў усю надзею на зварот караля і зноў адправіўся на пошукі.
— А стары святоша быў сапраўды вельмі засмучоны, што ваша вялікасць не вярнуліся да яго, — сказаў Гендон, — гэта было відаць па яго твары.