Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/211

Гэта старонка не была вычытаная

называў яго, — сказаў ён сабе, — ну, ды ўсёроўна. Гэта, мабыць, яго брат, і я ўпэўнены, што ён можа даць звесткі яго вялікасці аб тым дзіваку». Ён папрасіў Майлса пачакаць крыху, пакуль ён прынясе адказ. Ён пайшоў, а Гендон астаўся чакаць яго ў вызначаным месцы, на каменнай лавачцы, унутры нішы ў сцяне

Быў арыштаваны як падазроная асоба.

палаца, дзе ў дрэннае надвор’е хаваліся звычайна вартавыя. Не паспеў ён усесціся, як міма прайшоў атрад алебардшчыкаў пад камандай афіцэра. Афіцэр убачыў чужога чалавека, спыніў сваіх людзей і загадаў Гендону выйсці з нішы. Той вышаў і зараз-жа быў арыштаваны, як падазроная асоба, якая туляецца надта блізка ля палаца. Справа пачынала прымаць нядобры абарот. Бедны Майлс хацеў быў растлумачыць, у чым справа, але афіцэр груба загадаў яму маўчаць і сказаў сваім людзям, каб яны абяззброілі і абшукалі яго.

— Можа вам бог дапаможа знайсці што-небудзь, — сказаў