Старонка:Прынц і жабрак (1940).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

Твар прынца ўспыхнуў гневам, ён працягнуў руку да бядра, але нічога там не знайшоў. Усе бурна зарагаталі. Эдуард сказаў:

— Так, я прынц, — і не належыць вам, якія кормяцца з ласкі майго бацькі, так абыходзіцца са мною.

Сабакі ледзь не разарвалі яго.

Гэта здалося вельмі смешным, і натоўп дружна зарагатаў. Падлетак, што першы пачаў гутарку, крыкнуў сваім таварышам:

— Эй, вы, свінні, рабы, дармаеды царственнага бацькі яго міласці, хіба вы забылі звычаі? Хутчэй на калені, ды стукайце ілбамі памацней! Аддайце гонар яго каралеўскай постаці і яго каралеўскаму рыззю!

І з дружным рогатам яны ўсе кінуліся на калені, выказваючы перад сваёй афярай насмешлівую пашану.

Прынц штурхануў хлопчыка нагой і з абурэннем крыкнуў:

— Вось табе задатак да заўтра. А заўтра я цябе павешу на шыбеніцу.