Старонка:Пятуховіч Замоцін Колас.pdf/11

Гэта старонка была вычытаная

видит орла, который держит в когтях злого вещего ворона; видит дивную Феникс-птицу; видит и неизбывное горе-злосчастье... и много других сказочных чудес и небылиц переживает он во сне.

"Так сон за сном идет, друг дружку догоняют, и не проснуться бы мальчику-подпаску во век, если бы только не пастух. Заприметил он, что подпасок спит, а скотина тем временем разбредается, подошел и порядком таки его в сердцах тряхнул. Выпала из рук у паренька сон-трава, и пробудился он. Но не идут виденные сны у него из головы. Стал он людям их говорить, а люди над ним смеются: „Полно тебе небылицы сказывать. Ты бы лучше за стадом присмотрел".

"Но не послушал их мальчик. Бросил он дом свой, все оставил и всю жизнь свою ходил по земле, сны свои дивные рассказывал". Кто смеялся над ним, кто радостно слушал. А случалось и так, что послушавши его сказок, человек начинал сам жить поэтическими грезами сказочного мира и становился сам поэтом-сказочником. "Не найдет себе покоя такой человек, будет он всю жизнь свою томиться, обо всем этом людям рассказывать... И многие тысячи таких людей―заключае поэта сваю легенду―бродили и бродят по земле и рассказывают дивные сказки“.

Такая адна паралель да „Сымона Музыкі" ў Багдановіча. Тут ёсьць і пастушок, адараны поэтычным дарам; ёсьць і суровая бытавая рэчаіснасьць, якая прымушае яго, як і Сымонку, зрабіцца тулягай, вандруючым артыстым. А галоўнае, тут ёсьць, як і ў поэме Якуба Коласа, спроба вобразна, у форме легенды, вызначыць генэзіс народнага поэты.

Возьмем другое вышэйназванае апавяданьне М. Багдановіча пад назвай "Музыка", якое зьявілася ў друку ў 1907 годзе.

"Жыў на сьвеце музыка. Многа хадзіў ён па зямлі, ды ўсё граў на скрыпцы. І плакала ў яго руках скрыпка, і такая была ў яго граньні нуда, што аж за сэрца хапала...

"Плача скрыпка, льлюць людзі сьлёзы, а музыка стаіць і выводзіць яшчэ жаласьней, яшчэ нудней. І балела сэрца, і падступалі к вачом сьлёзы: так і ўдарыўся-б грудзьмі аб зямлю, ды ўсё слухаў-бы музыку, усё плакаў-бы па сваёй долі...

"А бывала яшчэ й так, што музыка быццам вырастаў у вачох людзей, і тады граў моцна, гучна: гудзяць струны, звоніць рымка, бас, і людзі як гром, гудзіць, і грозна будзіць ад сну і завець ён народ. І людзі падымалі апушчаныя галовы, і гневам вялікім блішчалі іх вочы.

"Тады бляднелі і трасьліся, як у ліхаманцы, і хаваліся ад страху, як тыя гадзюкі, усе крыўдзіцелі народу. Многа іх хацела купіць у музыкі скрыпку яго, але ён не прадаў яе нікому. І хадзіў ён далей між бедным людам і граньнем сваім будзіў ад цяжкага сну".

Але злыя і моцныя людзі кінулі музыку ў вастрог, і ён там памёр. Тыя людзі, што яго загубілі, прабавалі йграць на яго скрыпцы, але нічога ня выходзіла з іх граньня, бо для іх было чужым народнае гора.