...І здавалася яму, |
Яму здаецца, што адухоўлены ня толькі птушкі і зьвяры, але і расьліны, і „беленькія хмурынкі“, і „нярухлівыя зоркі“. „Мы жывём—жывуць яны",—кажа ён Ганьне. І калі Ганна пытаецца яго:
А скажы: і краскі жывы? |
Ён пераконана адказвае:
Ну, напэўна балець будзе. |
Разам з анімізмам Сымонка з раньняга дзяцінства чарпае сваё натхненьне і з сумежнае з анімізмам крыніцы—мітатворчасьці, адкуль чарпаюць і Я. Колас і поэты яго часу. І калі, напр., М. Багдановіч даведаўся аб мітолёгіі беларускай з апавяданьняў свайго бацькі, этнографа, добра знаёмага з беларускім фольклёрам, то Я. Колас і іншыя поэты, падобна Сымонку, непасрэдна, у народным асяродзішчы, даведаліся аб поэтычным сьвеце народных забабонаў і ў вакольнай вясковай прыродзе бачылі сваімі вачыма аднаўленьне старога, яшчэ ня зжытага народам, міта. І мітатворчасьць увайшла, як складаная частка, у організм іх поэзіі. Вось чаму і Сымонка спачатку толькі аналізуе прыроду, палахліва азіраецца на яе, поўны цудоўных забабонаў і страхаў, якія засталіся ў спадчыну яму ад старых часоў, і ўсюды яму здаецца штосьці нятутэйшае.
...Штось пабегла там у лозы, |
Але потым гэта мітатворчасьць у яго паступова паглынаецца яго сьветлым поэтычным сьветаадчуваньнем і робіцца, як і ў творчасьці Я. Коласа, толькі формай мастацкага стылю, мастацкага аформленьня яго пачуцьця прыроды. Такі якраз від атрымлівае гэта мітатворчасьць, напр., у казцы на лілею, якую расказвае Сымонка Ганьне.
Другі фактар, які стыхійна дзейнічаў на разьвіцьцё поэтычнага дару Сымонкі, — гэта наўкольнае соцыяльнае жыцьцё. Як і беларускія поэты эпохі Якуба Коласа, Сымонка ўсвойвае гэты стыхійны ўплыў ня з кніг,