Старонка:Піотуховіч Багдановіч.pdf/2

Гэта старонка не была вычытаная

гім. У гэткай атмосфэры жыў М. Багдановіч, асабліва ў Ніжнім-Ноўгарадзе. Перад ім не адзін раз прайшоў шумны Ніжагародзкі кірмаш з яго нэрвовасьцю і кіпучасьцю. Першыя поэтычныя замыслы ў душы М. Багдановіча сьпелі не пад салодкія пералівы беларускага салаў'я, а пад аглушаючы шум трамваю, пад штучным сьвятлом газу і электрычнасьці замест бледнага беларускага месяца.

Рознасьць умоваў жыцьця парадзіла ў Максіма Багдановіча і асобнасьць яго літаратурнага кірунку ў параўнаньні з іншымі беларускімі поэтамі.

Пануючы напрамак у беларускай літаратуры – гэта рэалізм. Беларускія пісьменьнікі і поэты шырокаю кісьцю малююць родную прыроду, жыцьцё роднай вёскі. Ад гэтых малюнкаў вее ароматам скошанай сенажаці, яны дышуць супакоем той вясковай ідыліі, якую яны адбіваюць сабой. Іншы характар мае муза М. Багдановіча. Гэта – нэрвовая муза гораду, яна ня ведае супакою і цішы, яна ўся – рух і зьменчывасьць. У той час, калі беларускія поэты-народнікі шырока абхапляюць жыцьцё; у той час, калі іх малюнкі паходзяць на шырокія палотны Рэмбрандта, – Максім Багдановіч дае толькі бягучыя накіды рэчавістасьці, адбівае асобныя яе мігі, зьмяняючыяся і ўступаючым свае месца іншым мігам і ўражаньням. Там статыка жыцьця, тут – яго дынаміка. Там – рэалізм, тут, у М. Багдановіча – імпрэсыянізм, фіксаваньне асобных мімалётных мігаў і ўражаньняў.

У зборніку вершаў М. Багдановіча ёсьць асобны аддзел, азаглаўлены – ― "Нізка вершаў... Места".[1] Тут поэта рысуе праявы гарадзкога жыцьця, але тут няма шырокіх малюнкаў гэтага жыцьця – дадзены толькі лятучыя мазкі кісьці.

Ліхтарняў сьвет у сіняй вышыні...
-Вітрыны... Мора вывесак... Як плямы
Анонсы і плякаты на сьцяне.
Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне,
Снуюць хлапцы, суючыя рэкламы...
Разношчыкі крычаць ля кожнай брамы...
Грук, гоман, гул-усë ракой імкне.
А дальш-за радам кас, ламбардаў, банкаў
Агні вакзалу... Павадка хурманкаў...
Віры людзей... Сіпячы паравоз...
Зялёны семафор... пакгауз... склады...
Заводаў коміны пад цьмой нябёс...
О, гораду чароўныя прынады!"

[2].

Альбо вось напрыклад, другі шэраг гарадзкіх уражаньняў:

Ад сьпекі пышуць дахі і асфальт.
На вуліцы уецца пыл і грукаціць хурманка,
"Каробушку" пяе дзіцячы альт
І надрываецца абрыдлая шарманка.
Хаця-бы крышку часу адпачыць!
Мо' на бульвар пайсьці, сесьць на далёкай лаўцы
Здрамнуць, газэту сьвежую купіць
İ прачытаць усё да імені выдаўцы?

[3].

  1. Вянок. Вільна 1913 стр. 50-59.
  2. Іbіdem, стр. 52.
  3. Іbіdem, стр. 57.