Уся дзейнасьць гэткім чынам у вачох поэты раскладаецца на шэраг асобных момантаў, мігаў, якія ѐн, як сапраўдны імпрэсыяністы, і зарысоўвае ў сваіх мініятурах.
Але ўражаньні і адчуваньні рэчавістасьці наогул вызначаюцца сваім багацьцем, шматкалѐрнасьцю, пералівам фарбаў, усе тонкія адценкі каторых наша слова часта бывае бясьсільна абрысаваць. Адсюль вынікла для імпрэсыяністскай поэзіі патрэба карыстацца сродкамі суседніх мастацтваў – музыкі і малярства.
М. Багдановіч з захапленьнем цытуе выраз Вэрлена ―"de la musique avant toute chose", і ў сваѐй творчасьці ён пацьвярджае гэты лёзунг. У беларускага песьняра часта злучаньне гукаў, самы рытм перадае настрой, тэму вершу. У гэтых адносінах сапраўдны дыямант мастацтва ўяўляе яго "Завіруха".
У бубны дахаў вецер б‘е,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.
І сьпеў ліецца ўсѐ мацней, —
Гулянку справіў пан Падвей.
У бубны дахаў вецер бье,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе,
Ўскіпела сьнежнае віно
І белай пенай мкне яно.
У бубны дахаў вецер бье,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.
Па вулках вее дзікі хмель,
Гудзіць спьянелая мяцель.
У бубны дахаў вецер бье,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.[1]
Тут самыя гукі і рытм перадаюць тэмп завірухі. Гэты прыём музыкальнай лірыкі збліжае нашага паэту з Вэрленам, Верхарнам і, асабліва з Бальмантам, які надта часта ўжывае ў вершах сродкі музыкі.
З другога боку, шмат вершаў Багдановіча вызначаецца такой плястычнасьцю і конкрэтнасьцю вобразаў, якая радніць іх з малярствам.
Туман, падымаючыся над возерам, гэта ня туман, а срэбраныя сеці, якія цягне ў вышыню ― "белы заплаканы" месяц, і ў якіх русалкі заблуталі сваі косы[2]. Дождж – гэта павуціна, якую снуюць жывучыя ў хмарах павукі, і самая хмара фантазыяй поэта ўвасабляецца ў вобразе панурай вялізнай жывѐлы, якая марудна па шыры неба праплывае ў дом. Маланка – гэта агністы меч, гром – удары гэтага мяча па жывёле, а дождж ня што іншае, як халодныя бічы крыві, сьцякаючыя ўніз.[3]
Ня цяжка заўважыць, што гэты і ім падобныя вершы М. Багдановіча ў аснове сваёй прадстаўляюць міфы. Гэты дар міфатворчасьці ў некаторых адносінах нагадвае прыѐм Віктара Гюго, якога цытуе ў адным эпіграфе наш поэта.
Нарэшце па самому складу сваёй думкі, па сваёй філёзофіі М. Багдановіч зьяўляецца тыповым прадстаўніком імпрэсыянізму. Як вядома,