кожны літаратурны кірунак мае сваёй падставай тую ці іншую філёзофскую сыстэму, бяручы ў сваю аснову яе тэзісы і галоўныя мэтоды. Францускі клясыцызм зьвязан, напрыклад, з філёзофіяй Дэкарта, вялікія сыстэмы Шэлінга і Фіхтэ стварылі сабою філёзофскі грунт романтызму, разьвіцьцё рэзлізму ў літаратуры супадае з позітывізмам у філёзофіі.
Філёзофскай асновай імпрэсыянізму, як даводзіць гэта Оскар Вальцэль[1], служыць тэорыя рэлятывізму, якая асабліва была разьвіта аўстрыйскім фізыкам Э. Махам. Для абодвух кірункаў – літаратурнага імпрэсыянізму і філёзофскага рэлятывізму – сталым зьяўляецца толькі ўражаньне, толькі адбітак так званых рэчаў у нашых адчуваньнях. Рэлятывізм і імпрэсыянізм імкнуцца як мага дакладней фіксаваць гэты адбітак – надворныя ўражаньні, бо імі для гэтых кірункаў вычарпваецца ўсё істнуючае, ніякіх "рэчаў у сабе" пазадзі зьявішчаў няма, як няма ніякіх адвечных ісьцінаў.
Мы ўжо бачылі, якую пераважную ролю ў поэзіі М. Багдановіча граюць адчуваньні зроку і слуху – але, апроч таго, у сваѐй поэзіі ён адводзіць месца нават адчуваньням ніжэйшых пачуцьцяў. У гэтых адносінах мы знаходзім у яго надта характарны верш "Дзьве сьмерці". Тут рысуецца сьмерць патрыцыя, адчыніўшага сабе жылы, і сьмерць нейкай Івановай, атруціўшайся сінільным квасам. Два такіх розных па абстаноўцы факты злучаюцца тут у вадзін малюнак з прычыны таго, што пылкаму выабражэньню поэты і ў тым і ў другім выпадку прадстаўляецца мігдалёвы горкі пах, як дадатковы аксэсуар самагубства. На гэтым адчуваньні грунтуецца тут ассоцыацыя прадстаўленьняў. Асновываючыся выключна на адчуваньнях у сваёй поэзіі, М. Багдановіч і ў сваёй філёзофіі зьяўляецца тыповым рэлятывістым. Не адвечнага шукае, не да адвечнага імкнецца яго душа. Вышэй усяго ён ставіць міг яркага і моцнага ўражаньня. У сваім вершы Палуяну ён гаворыць:
Так свабодна, так ярка пражыць –
Лепшай долі няма на зямлі.
Ўсе кругом на мамэнт асьвяціць
I пагаснуць у цёмнай імгле.[2]</ref>
У другім месцы ён дае настаўленьне:
Жывеш ня вечна, чалавек,
"Перажыві ў момант век".[3]
Але нязьбежным спадарожнікам адсутнасьці пэўнага філёзофскага грунту зьяўляецца скептыцызм і пэсыцызм. Скептыкам і пэсымістым выступае перад намі і Максім Багдановіч. Парой ён нават сумняваецца ў каштоўнасьці моцных мігаў і ўражаньняў, якія часам ён так высока ставіць. Тады з яго грудзёў вырываецца скарга: усё зьнікае.... праходзіць, як дым.[4] Уся трагэдыя чалавечага жыцьця для яго гэта пагоня за мыльнымі пузырамі: здалёка яны павабны, вабяць вока, але пасьля іх у руцэ застаецца толькі адна слата.[5] Спыняючыся на росстанках