жыцьця, поэта безнадзейна ставіць пытаньне „Куды ісьці і што рабіць?"[1]. Ён, праўда, любіў свой родны край, сваю Беларусь. У яго мы знаходзім прызнаньне:
"Толькі на цябе нядзея,
Край родны мой!
У родным краю ёсьць крыніца
Жывой вады
Там толькі я змагу пазбыцца
Сваёй нуды"[2]
Але з другога боку, ён бачыў, што
"Сьціснула гора дыханьне ў народзе,
Гора усюды пануе"[3]
Малюнкі, надта частыя ў беларускай літаратуры. Гора народнае часта рысуюць і Я. Колас і Янка Купала. Але ў Янкі Купалы гэтыя малюнкі не падаўляюць веры ў лепшую будучыну. Яны адбуджаюць у ім настроі змаганьня, барацьбы.
Матываў барацьбы няма зусім у М. Багдановіча. Гора народнае падаўляе яго сваім цяжарам і вырывае з яго грудзёў енк: "Брацья! ці зможам грамадзкае гора!? Брацьця! Ці хваце нам сілы?!“[4]
У другім вершы М. Багдановіч з думкай а роднай краіне злучае мысьль аб сьмерці. Ён цешыць сябе марай:
Ня будзеш цяжкая ты сыну
Свайму, зямля.
Там хоць у гліне, хоць у брудзе,
Там пад зямлёй,
Найдуць мае слабыя грудзі
Сабе спакой."[5]
Гэтак нават з думкай аб каханай айчыне злучаецца ў М. Багдановіча філёзофія нірваны, нябыцьця.
Мысьль аб сьмерці асабліва часта ахапляе хворага целам і, па яго ўласнаму прызнаньню, хворага душой беларускага поэту.
У адносінах да сьмерці магчымы тры становішчы: мажліва філёзофскае прымірэньне з ёю, супакоеньне ў думцы, што хоць усё індывідуальнае гіне, але прырода і жыцьцё адвечны. Такія адносіны да сьмерці мы находзім, напрыклад, у Пушкіна. Яму належаць вядомыя словы
"Все благо: бдение и сна
Приходит час определенный,
Благословен и день забот,
Благословен и тьмы приход."