3 другога боку, у сувязі з думкай аб сьмерці магчыма філёзофская трывога духа, паколькі сьмерць уносіць дысонанс у агульную гармонію сьветабудовы. Гэткую філёзофскую трывогу духа мы знаходзім, напрыклад, у Альфрэда дэ Мюссэ, з грудзёў каторага вырваўся хваравіты крык:
O Dіeu juste, pourquoі la mort? І нарэшце сьмерць можа параджаць ціхі смутак, ціхую журбу, паколькі яна пагражае нашаму індывідуальнаму істнаваньню. Гэты ціхі смутак і журбу мы знаходзім у М. Багдановіча; ён гаворыць:
"Ня кувай ты шэрая зязюля,
Сумным гукам у бары!
Mo' і скажаш, што я жыці буду,
Але лепш не гавары.
Бо ня тое сьведчыць маё сэрца,
Грудзі хворыя мае;
Боль у іх мне душу агартае.
Думцы голас падае.
Кажа, што нядоўга пажыву я,
Што загіну без пары...
Прыляці-ж тады ты на магілу,
Закувай, як у бары.[1]
Але ў душы поэта быў куток, над якім нават сьмерць ня мела ўлады. Гэта куток-пакланеньне хараству. М. Багдановіч прыхільнік чыстага мастацтва-мастацтва дзеля мастацтва. Ён праконаны, што "няма красы без спажытку, бо сама кpaca і ёсьць той спажытак дзеля душы,"[2], што "добра быць коласам, але шчасьліў той, каму давялося быць васільком.[3]
Пятуховіч.
Менск
15 мая 1923 г.
Увага рэдакцыі: Рэдакцыя з думкамі аўтора не згаджаецца.