Старонка:Піотуховіч Скарына.pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

прыбыў сюды і жадаў-бы ад гэтай сьвятой калегіі атрымаць ступень доктара мэдыцыны дарма, па спэцыяльнай міласьці і з ласкі божай).

Далей гэты юнак у прамове празываецца: „dominus Franciscus quondam D. Lucae Scorina de Poloczko Ruthenus".

Пасьля прамовы віцэ-прыора ўвайшоў сам Скарына і асабіста прасіў сяброў калегіі, каб яму дазволілі дарма трымаць экзамен на ступень доктара мэдыцыны: Quibis sic peractis fuit introductus dictus magister Franciscus et petivit humiliter ac reverenter sibi concede gratis in medicinis amore Dei. (Пасьля гэтага быў уведзены памянёны магістар Францішак і пакорна, з пашанай прасіў дапушчэньня да экзамену дарма з ласкі божай).

Пытаньне было абгаворана і потым зроблена было галасаваньне: дадатныя галасы падаваліся ў чырвоную вазу, а адмоўныя—у зялёную. Справа была разьвязана на карысьць Скарыны: ён быў дапушчаны да экзамену. Папярэднія выпыты адбыліся на другі дзень, у суботу, а 5-й гадзіне ў вечары, а другі спэцыяльны экзамен меў месца ў аўторак 9-га лістапада ў палацы біскупа, на ўрачыстым пасяджэньні мэдычнай калегіі ў прысутнасьці біскупа вікарыя Зарабелы. Скарына вытрымаў экзамен бліскуча. (Franciscus quondam domini Lucae Scorina de Poloczko Ruthenus fuit examinatus privatum et rigorose super punctis hoc mane assignatis Qui ita Laudafoiliter, et ellegantissime .se habuit in hoc suo rigoroso Examine, in Recitando, dicta eius puncta et argumentis contra se tactis optime respondendo, quod ab omnibus doctoribus ibi existentibus nemine penitus dissentiente fuit approbatus ac sufficientiens (sic) in medicinis iudicatus et per suprascriptum reverendissimum dominum vicarium doctor in medicinis pronuntiatus in forma solita. [1]).

Акты Падуанскага Унівэрсытэту, гэткім чынам, падкрэсьліваюць, што экзамен быў надзвычайна строгі: Скарыне прышлося публічна бараніць свае палажэньні і адказваць на ўсе абвяржэньні. Славутны палачанін з вялікім посьпехам вытрымаў гэтыя выпыты і аднагалосна быў прызнаны вартым ступені доктара. Доктар Барталямэй Барызон урачыста ўсклаў на яго надворныя знакі доктарскага стану.

Што ўяўляў сабой у гэныя часы Падуанскі Унівэрсытэт? Гэтае пытаньне здаецца нам асабліва паважным; разьвязаньне яго можа да некаторае ступені выявіць нам і ўнутраную постаць выдатнага беларускага дзеяча.

Падуанскі Унівэрсытэт належыць да старэйшых унівэрсытэтаў у Італіі. Заснаваны ён быў у канцы ХІІІ cт. [2] Асаблівай бліскучасьці і славы унівэрсытэт дасягнуў у XV сталецьці, дзякуючы падтрыманьню з боку Вэнэцыйскай рэспублікі [3].

Характэрнай адзнакай Падуанскага Унівэрсытэту зьяўлялася шырыня навуковага дыяпазону. У той час як, напрыклад, у Салерно пераважна разьвіналася мэдыцына, а ў Болёньні права, у Падуі высака стаялі ўсе галоўныя навукі таго часу: мэдыцына, права, тэолёгія, філязофія, але пры агульным разьвіцьці ўсіх навук асабліва бліскучае ступені дасяглі навукі рэальныя. З гэтае прычыны Fiorentino кажа: „Вывучэньне прыроды і вывучэньне духу на зары нашага рэнэсансу было зьвязана неразрыўнымі вузамі, як і павінна быць заўжды для лепшых

  1. Op. cit., стар. 382-383.
  2. Papadapoli. Historya gymnasia Patavini. Venetis, 1726. стар. 2.
  3. Ibid., стар. 5-7; разьдз.: De splendore et felicitate gymnasia sub immortali Republica Veneta