Старонка:Піотуховіч Скарына.pdf/11

Гэта старонка была вычытаная

і карысьнейшых посьпехаў навукі”.[1] Навукі гуманітарныя былі такім чынам блізка зьвязаны з навукамі прыродазнаўчымі. „Натуральная філязофія была ў гэты час у тым вялікшым гонары і тым болей вывучалася, што яна зьвязвалася з вывучэньнем мэдыцыны, з прычыны чаго цяжка было знайсьці доктара вольных навук, які ня быў-бы таксама доктарам мэдыцыны“ [2].

Зусім зразумела, што ў Падую імкнуліся такія выдатныя людзі як Копэрнік, які знаходзіўся там у унівэрсытэце з 1501 па 1506 год, крыху раней за беларускага дзеяча [3]. Надзвычайна характэрна, што Францішак Скарына з усіх унівэрсытэтаў Італіі абірае Падуанскі, які найбольш вызначаўся сваім рэльна-навуковым кірункам. Відаць, мёртвая схолястыка, якая панавала ў Кракаўскім Унівэрсытэце, ня зусім здаволіла яго; славутны палачанін імкнуўся да запраўднага сьвятла навукі.

Але давялося прыехаць яму ў Падую ў надзвычайна бурны час, мала спагадны для навуковых заняткаў у унівэрсытэце. Гострая барацьба з суседнімі рэспублікамі патрабавала ад Вэнэцыйскай дзяржавы, у склад якой уваходзіла Падуя, вялікага напружаньня вайсковых, а значыцца, і фінансавых сіл. Гэтым тлумачыцца дэкрэт ад 27 чэрвеня 1506 году, паводле якога колькасьць катэдраў у Падуі была зьменшана на 10 проц. Мала таго: далейшы ход барацьбы прывёў да таго што заняткі ў унівэрсытэце зусім былі спынены на досыць доўгі час. Favaro сьведчыць: у 1509 годзе, калі выбухнула вайна, як вынік саюзу, задуманаа супроць Рэспублікі ў Камбрэ, былі спынены заняткі, і ад гэтага ўсе катэдры замоўклі аж да 1517 году [4]. Да гэтага ў сваёй увазе пад радкамі Favaro дадае яшчэ: „аб гэтым спыненьні заняткаў цьвердзяць усе гісторыкі, але здаецца, што некаторыя профэсары і далей вялі паасобку сваё выкладаньне і што калегія зьбіралася запраўды ў кожны з гадоў, якія ўваходзяць у пэрыод спыненьня заняткаў, прычым адбываліся ўзьвядзеньні ў доктарскую ступень [5].

Францішак Скарына атрымаў ступень доктара ў Падуі, як мы бачылі, у 1512 годзе, значыцца, якраз у той час, калі заняткі ў Падуанскім Унівэрсытэце былі спынены. Вось чаму, думаецца нам, няма імя беларускага дзеяча ў сьпісах студэнтаў Падуанскага Унівэрсытэту, а толькі знаходзім мы яго ў сьпісах ляўрэатаў унівэрсытэту. Ня выключана магчымасьць, што беларускі дзеяч прыехаў у Падую нават з мэтай ня толькі атрымаць там навуковую ступень, але і з мэтай удасканаліцца ў навуках; магчыма, што нават ён і слухаў лекцыі ў некаторых профэсароў, але ня мог лічыцца ў сьпісах унівэрсытэту, па-

  1. Pietro Pomponazzi. Studi storici su la scuola bolognese e padovana del secolo XVI, стар. 10. Італьлянскі тэкст: Lo studio della natura e dello spirito su f alba della nostra rinascenza, era legato con nodi irresolubili, come dovrebbe esser sempre, per riuscire più. dilettevole e più proficuo
  2. Favaro. Lo studio Padova al tempo di Niccolo Copernico. Ven., 1880, стар. 45. Італьлянскі тэкст: La filosofia naturale era a que tempi piu in credito e piu studiata perche si congiungeva con gli studii di medicina tanto che difficilmente si trovava un dottore in arti che non losse eziando dottore in medicina
  3. Ibid., 45
  4. Ibid., стар. 44-45. Італьлянскі тэкст: Nel 1509 scoppiata la guerra, consequenza della lega ordita contro la Republica a Cambrai, tu chiuso lo studio e ne tacquero le catedro tino all auno 1517
  5. Questo (la chiusura dello studio) asseriscono per verita tutti gli storici dello studio; pare tuttavia que alcuni professori abblano proseguito isolatamenta nei loro insegnamenti e che I Collegi radunassero ugualmente: infatti in ognuno degli apni compresi nei periodo di chiusura si hanno isuree