Старонка:Піотуховіч Скарына.pdf/18

Гэта старонка была вычытаная

Апроч прадмоў, у выданьнях Скарыны ёсьць яшчэ іншыя дадаткі, цікавыя ня столькі сваім зьместам, колькі формай. У некаторых з іх мы маем спробы сылябічных вершаў, якія з боку формы нагадваюць сабой псальмы і канты, асабліва пашыраныя на Беларусі і на Украіне ў XVII сталецьці.

Так, напрыклад, Скарына дае вершаваны пераклад дзесяці наказаў Майсея:

Веруй в Бога единаго, А не бери надармо имени Его Помни дни светые святити, Отца и матку чтити Не забивай ни едина, И не делай греху блудна Не вкради, что дружнего, А не давай сведецства лживаго Не пожелай жены ближнего, Ни имени или речи его.

У кнізе Эстэр агульная моральна-навучальная думка, якая вынікае з гісторыі Эстэры і Мардахея з Аманам, выяўлена ў форме вершу.

Не копай под другом своим ямы Сам въвалишся в ню. Не став Амане Мардохею шибинице Сам повиснеш на ней.

Далей у кнізе Іова мы маем гэткі дадатак:

Богу въ Троици единому ко чти и ко славе, Матери Его пречистой Марии к похвале, Всем небесным силам и святым Его к веселию, Людям посполитым к добраму научению.

З невядомых нам прычын у 1519 годзе дзейнасьць Скарыны ў Празе Чэскай спынілася, і мы нічога ня ведаем аб працягу яе да 1525 году, калі знаходзім яго ў Вільні, дзе ён выдае „Апостал”. Выданьне віленскага „Апостала" ўяўляе сабой працяг папярэдняе дзейнасьці Скарыны ў Празе.

У сваёй агульнай прадмове да „Бібліі" Францішак Скарына вызначае такі парадак кніжок „Апостала": Пасланьні Паўлы, Дзеяньні Апосталаў, Саборныя пасланьні, і ўрэшце Апокаліпсіс. Гэткі парадак, відаць, быў назначаны пад уплывам Гароніма (ex epistola ad Paulinum). У сваім выданьні Скарына, прыняўшы за ўзор царкоўна-славянскія тэксты, зьмяшчае кніжкі ў іншым парадку: на першым месцы ён друкуе Дзеяньні, потым Саборныя пасланьні і ўрэшце ўжо Пасланьні апостала Паўлы.

„Апостал" Скарыны 1525 году—першае друкаванае выданьне царкоўна-славянскага апосталу. Другое месца займае маскоўскае выданьне 1564 году, якое потым амаль без усялякіх зьмен перавыдадзена ў Львове ў 1574 годзе, і ў Вільні каля 1576 году.

Васкрасенскі ў сваёй працы „Древний славянский перевод апостала" (1879) устанаўляе чатыры асноўныя рэдакцыі славянскага апостала: першая—Талковы апостал 1220 году, другая—Талстоўскі апостал XIV сталецьця, трэцяя— Чудаўскі (сьв. Аляксея) і, урэшце, чацьвёртая—Поўны сьпіс „Бібліі" 1499 году.

Тэкст Скарыны ня мае нічога супольнага з другой рэдакцыяй; найбольш блізкі ён да тэксту 1499 году, хаця-ж побач сустракаем мы