Старонка:Піотуховіч Скарына.pdf/2

Гэта старонка была вычытаная

менш, як 27 год; у такім прыблізна веку Скарына і нарысаваны на портрэце 1517 году. Да гэтых меркаваньняў, якія прыводзіць Уладзімераў ў сваёй дысэртацыі[1], мы, з свайго боку, можам дадаць некаторыя весткі з найноўшых крыніц, якія былі невядомы профэсару Уладзімераву. У матар‘ялах, што апублікаваў профэсар Шляпкін, якія нале­ жаць да 1512 году, беларускі пісьменьнік названы юнаком (est quidam doctissimus iuvenis artium doctor pauper[2]). Наадварот, у матар'ялах пазь­нейшых, 1530 году, што апублікаваў Мілавідаў, усюды да Скарыны да­ пасоўваецца назоў—vir (сталы чалавек, муж.[3]). Juvenis у 1512 годзе, vir у 1530 годзе — гэтыя назовы робяць яшчэ больш пэўнымі і бясспрэчнымі меркаваньні Уладзімерава адносна прыблізнай даты нара­джэньня Францішка Скарыны.

Калі гэтую дату даводзіцца ўзгрунтоўваць толькі на ўкосных вестках і рознага рода здогадках, то затое з пэўнасьцю і вычарпанай даклад­насьцю можна зазначыць месца нараджэньня Скарыны і яго нацыяналь­нае пахаджэньне. Зазначаючы сваё імя і вучоную годнасьць, Францішак Скарына звычайна дадае: „Съ Полоцка, из славного града Полоцка", называючы „рускі язык" сваёй роднай мовай. Напрыклад, у прадмове да Псалтыру 1517 году мы чытаем: „ІА Францишек Скорининъ сынъ с Полоцька, В лекарскых Науках Докторъ повѣлелъ есмы Псалтырю тиснути рускыми словами, а словенскым іазыкомъ... Наболей с тое причины иже на(с) б(о)гъ с того іазыка на свет пустил"[4]. У прадмове да кнігі Данілы прарока, кажучы аб розных перакладчыках гэтае кнігі, Скарына зазначае: „Аз теже не достойный последовникъ и нароженый в руском іазыку“.[5] У іншых прадмовах досыць часта Францішак Скарына называе рускі язык сваім прыраджоным.

Гэтыя і да іх падобныя зазначэньні самога Францішка Скарыны разбурваюць тэндэнцыю некаторых польскіх вучоных, якія імкнуцца паказаць беларускага дзеяча паляком. Гэткую тэндэнцыю перш за ўсё мы сустракаем у Ліндэ, які кажа аб асобе Скарыны, як аб асобе slawnego wspolziomka naszego[6], а ў іншым месцы проста называе паляком. (Spodziewam sie, ze mi wybacza wspolziomkowie, iz o slowianskich pracach Polaka, Franciszka Skoryny z Polocka, z takiem wyszczegolnieniem donioslem[7])

Больш об'ектыўным зьяўляецца Вішнеўскі; ён называе пераклады Францішка Скарыны najznakomitszem dzielem w literaturze bialoruskiej[8]. Але і гэты польскі дасьледчык не зьяўляецца цалком бесстароньнім; прызнаючы мову Скарыны беларускай, Вішнеўскі адначасна выяўляе тэндэнцыю збліжаць гэтую мову з польскай; ён кажа пра Скарыну, што той „zamiast cerkownego jezyka, wszystkim Rusinom nieco do zrozumienia trudniejszego, uzyl jezyka bialoruskiego", але, пры гэтым Вішнеўскі дадае, што беларуская мова, ze wszystkich najbardziej zbliza sie do polszczyzny[9]. У найноўшыя часы тэндэнцыю Ліндэ ў найбольш чыс­тым выглядзе зноў уваскрашае Віндакевіч, які ў сваіх „Materyalach do historyi polakow w Padwie“ дае сьпіс асоб польскае нацыяналь-

  1. Доктор Франциск Скорина. Его переводы, печатные издания и язык. 1888.
  2. Журнал Министерства Народного Просвещения. Апрель 1892. стар. 383.
  3. Известия Отд. Русского Языка и Словесности Академии Наук. 1917. Т. ХХIII, кн. 2, стар. 223- 226.
  4. Паасобнік Псалтыру 1517 году у Расійскай Публічнай Бібліотэцы. VIII. 2, № 62. ліст Г на адвароце.
  5. Паасобнік памянёнае бібліотэкі.
  6. Pamietnik Warszawski. O Literaturze Rossyjskiej. 1815 г. Лістапад. Стар. 277.
  7. Ор. сіt., стар. 297.
  8. Historya literatury polskiej, t. VIII, Krakow, 1851, стар. 466.
  9. Ор. cit., стар. 478.