Старонка:Піотуховіч Скарына.pdf/20

Гэта старонка была вычытаная

на Беларусі перакрыжоўваліся дзьве гаспадарчыя сыстэмы — з аднаго боку, яшчэ была моцнай натуральная гаспадарка, з другога боку, нараджаліся ўжо навочныя формы гандлёвага капіталу. Панаваньне гэтых дзьвёх формаў азначыла сабой некаторую падвойнасьць сьветапагляду беларускага дзеяча.

На падставе натуральнае гаспадаркі з яе бездапаможнасьцю перад стыхійнымі сіламі і зьявамі прыроды, як ведама, вынікла сярэднявечная рэлігійнасьць з яе схолястыкай, аскетызмам, готыкай і іншымі зьявамі такога самага парадку.

Францішак Скарына—сын свайго часу. Уся яго дзейнасьць мае пэўную рэлігійную падставу. У сваіх прадмовах ён выяўляе схолястычныя пагляды сярэднявечча. Біблія—для яго крыніца ўсялякае мудрасьці, крыніца ўсіх навук. Усе схолястычныя „septem artes liberales“, на думку Скарыны, маюць свой пачатак у бібліі. Першая з гэтых навук „граматика или по руску говорячи грамота"; псалтыр найлепшы сродак дзеля вывучэньня гэтае навукі. Другая навука „лоіка", „она же учить з доводомъ разознати правду отъ кривды". Дзеля навучаньня гэтай навуцы, раіць Скарына, „чти книгу Иова или послания Апостола Павла". Асабліва зьяўляецца карысным дзеля гэтага кніга Іова і яе „всякому человеку потребно чести, понеже есть зерцало жития нашего, лекарство душевное, потѣха всѣмъ смутнымъ наболѣй тымъ, они же суть въ бѣдах и вь немоцех положены. Протожь я, Францишекь Скорининъ сынъ з Полоцка, вь лекарскихъ наукахъ докторъ, знаючи сее, иже есть найвышшая мудрость, размышление смерти, и познание самого себе, и въспоминание на пріидущіе речи, казалъ есмы тиснути книгу сию". — „Аще же ли помыслиши умети риторику, еже есть красномовность, чти,—прадоўжвае Скарына,—книги Соломоновы. А то суть три науки словесные" (г. зн. граматыка, лёгіка, рыторыка). Усе іншыя схолястычныя навукі—музыка, арытмэтыка, геомэтрыя і астрономія,— гэтак сама, на думку Скарынкі, маюць сваю падставу ў бібліі. Дзеля навучаньня „музыки, то есть певницы", карысна ўся біблія: „премножство стиховь і пѣсней святых по всѣй книзѣ сей знайдеши", але асабліва дзеля гэтае мэты падыходзіць псалтыр і песьня песень. Надзвычайна курынымі, з нашага пункту гледжаньня, зьяўляюцца далей разважаньні Скарыны аб біблійных падставах дзеля арытмэтыкі, геомэтрыі і астрономіі: „Любо ли ти есть умѣти арытметику, еже во кратцѣ а неомыльне личить вучить, четвертые книги Моисеевы часто чти“. (У гэтых кнігах зьмешчаны лік кален ізраільскіх). „Пакъ ли же имаши предъ очима науку геометрию, еже по руски сказуется землемѣрение, чти книги Ісуса Навина". (Там гаворыцца аб падзеле абяцанай зямлі паміж ізраільскімі каленамі). — „Есть ли астрономии или звѣздочети, — найдешь на початку книги сее (бібліі) о сотворении солнца и месяца и звѣзд; найдеш во Ісусе Наувіне, яко стояло солнце на едином мѣстѣ за цѣлый день. Знайдешь во книгах царств, иже солнце поступило колико ступнев. Знайдеш во святом Евангелии о новосотвореной звѣздѣ часу нарожения Нашего Спасителя Ісуса Христа".

Дадзеныя вытрымкі з „прадмовы" Скарыны, прыведзеныя поўнасьцю проф. Янчуком у яго курсе[1], яскрава выяўляюць тыпова схолястычныя асновы сьветапагляду беларускага дзеяча. Але на гэтых сярэднявечных падвалінах былі і некаторыя новыя наслаеньні.

Францішак Скарына і яго дзейнасьць уяўляюць сабой органічны продукт гарадзкое культуры, якая разьвінулася ў нас на аснове гандлёвага капіталу. З гэтым экономічным фактарам Скарына моцна зьвя-

  1. Ор. сіt., стар. 11.