Старонка:Піотуховіч Скарына.pdf/3

Гэта старонка была вычытаная

насьці, што атрымалі дыплём у Падуанскім Унівэрсытэце, і ў сьпісе зьмяшчае і Францішка Скарыну, адносячы, відаць, беларускага дзеяча да палякоў[1]. Памылка тым больш тэндэнцыйная, што з усіх асоб, якія пералічаюцца ў „Матар‘ялах“, адзін толькі Скарына ня мае ў вытрымках з актаў Падуанскага Унівэрсытэту зазначэньня Polonus, а наадварот, выразна паказана яго ня польскае параджэньне. (Gratiae in med. amore Dei D. Francisci quondam Lucae, Scorina de Poloczko, Rutheni[2]).

Разьвязваючы пытаньне аб соцыяльным стане Францішка Скарыны, мы зноў усходзім на няпэўную глебу розных здогадак і домыслаў. Мы нічога пэўнага ня ведаем аб бацькох Францішка Скарыны. Можна толькі ўстанавіць, што бацьку яго звалі Лукой[3]. Акты XVI ста­лецьця ўспамінаюць толькі брата беларускага дзеяча—Івана Скарыніча, які меў нярухомую маёмасьць у Полацку; ён празываецца ў актах мешчанінам віленскім; вядома, што Скарыны мелі гандлёвыя справы з немцамі і з Вільняй. Профэсар Янчук, зазначаючы, што Скарыны мелі свой уласны гэрб, па падставе гэтага факту робіць асьцярожнае прыпушчэньне аб магчымасьці шляхоцкага пахаджэньня Скарыны[4]. Але рэч у тым, што самае пытаньне аб гэрбе Скарыны зьяўляецца надзвычайна спрэчным. Падобны малюнак (сонца і месяц, толькі разлучана) мы знаходзім ў Нюрэнбэрскай хроніцы Шэдэля[5]. Ска­рына запазычвае гэты малюнак і толькі ўносіць тую зьмену, што злучае сонца і месяц. Магчыма, як думае Ўладзімераў, што гэтае злучэньне ўяўляе сабой астролёгічны знак[6]. Можна згадзіцца, што Фран­цішак Скарына належаў да багатай купецкай сям‘і ў Полацку[7]. Але да гэтай думкі Ўладзімерава трэба ўнесьці тую папраўку, што багацьце гэтае было ня вельмі значнае, сярэдняе. Рэч у тым, што ў актах Падуанскага Унівэрсытэту, апублікаваных Шляпкіным, Францішак Скарына названы "бедным юнаком", які прасіў дарэмна дапусьціць яго да экзаменаў на навуковую ступень доктара. Страты на экзаменацыйныя цэрэмоніі, якія адбываліся з асаблівай урачыстасьцю, былі вельмі вялікія. Страты на гэтую ўрачыстасьць усходзілі да значнае сумы, бо ўвесь апарат царквы, дзе адбывалася цэрэмонія, пышнасьць яе ўдзельнікаў, багатыя падарункі, якія павінны былі давацца галоўным прысутным саноўнікам, а гэтак сама, страты на банкет і забаўкі, якімі адзначаўся дзень (экзамена)—усё гэта ўсім цяжарам клалася на ляўрэата. Гэтыя страты хутка павялічыліся да такой ступені, што прыму­шаны быў умяшацца ў справу папа—выдаць загад, на моцы якога кандыдат павінен быў плаціць ня больш як 500 лір на страты промоцыі"[8].

Далей Coppi яшчэ больш падрабязна зазначае, што, апроч звы­чайных страт, у некаторых італьлянскіх унівэрсытэтах асьпірант павінен быў яшчэ падносіць вопраткі ўсім, хто абавязан быў быць прысутным

  1. Archivum do dziejow literatury i oswiaty w Polsce. W Krakowie 1892, стар. 158.
  2. Ibidem
  3. Гл. вышэй.
  4. Нарысы па гісторыі старажытнага беларускага пісьменства. Менск, 1922, стар. 8.
  5. Паасобнік Расійскае Публічнае Бібліотэкі. Folia 156-157.
  6. Ор. сіt., стар. 56.
  7. ІЬіd., 45.
  8. Coppi. Le universita italiene nel medio evo. Firenze, 1886, pag. 201-202

    Прыводзім італьлянскі тэкст:

    "Le spese di questa solennità, ascendevano a somme cospicue perchè tutto l'apparato della chiesa dove si faceva la cerimonia, lo sfarzo della comitiva, i ricchi doni che dovevano essere presentati ai principali dignitari che vi assistevano, nonchè il dispendio dei conviti e dei sollazzi coi quali si festeggiava la giornata, era tutto a carico del laureando. Queste spese in breve aumentarono a tal punto, che nel 1311 dovè intervenire il papa ordinando che il candidato non dovesse impiegare più di 500 lire per il lusso della promozione"