Старонка:Піотуховіч Скарына.pdf/5

Гэта старонка была вычытаная

Вялікую катэгарычнасьць у разьвязаньні памянёнага пытаньня выяўляюць: мітрапаліт Макар, Аганоўскі і невядомы аўтар Ю. Б., які зьмясьціў у Львоўскім часопісе „Правда” за 1879 гад рэцэнзію на працу профэсара Вахняніна аб Францішку Скарыне. Першы з памянёных дасьледчыкаў кажа, што ў 1525 годзе ў Вільні кніжкі друкаваліся „Франциском Скориною, родом из Полоцка, а верою—римско-католіком"[1]. Аганоўскі сьведчыць: „Можна догадыватися, що Скорина придержувався веры католицкой” ref> История литературы русской, Львов, 1887 г. </ref>. Нарэшце, зазначаны рэцэнзэнт Ю. Б. катэгарычна абвяшчае: „Моею гадкою він (Скарына) бесперечна був каталіком “ [2].

Довады, на якіх пералічаныя дасьледчыкі імкнуліся ўзгрунтаваць свае думкі аб прыналежнасьці Францішка Скарыны да каталіцкай веры, розныя: а) зазначаецца, што беларускі дзеяч свае пераклады рабіў з лацінскае бібліі Вульгаты (Dobrowsky, Wiszniewski, мітрапаліт Макар); б) што ён насіў не праваслаўнае імя Францішка; в) у Кракаўскую Акадэмію, у якой беларускі дзеяч атрымаў сваю адукацыю, дапушчаліся, як сьведчыць Brandowski[3], толькі каталікі (Вішнеўскі, Аганоўскі, Ю. Б.).

Урэшце, Аганоўскі пераказвае яшчэ адзін довад профэсара Вахняніна, зазначаючы: „в Руси литовской були католики, котры ад часов Ягайло корыстувались там окремешными привилегиями, и про те вероятною есть догадка проф. Вахнянина, що Скорина мог для тых привилегиев статись католиком, по-за-як був человеком богатым" [4].

Думку аб прыналежнасьці Францішка Скарыны да протэстантызму асабліва імкнуўся давесьці Галавацкі, які кажа: „Предшественником проповедания реформации можна почитати Фр. Скорину нз Полоцка… Современник Мартина Лютера и Меланхтона, он, без сомнения, хорошо был знаком с их сочинениями… Видев, - с якою ревностию протестанты старалися в Германии, в Чехах, и др. землях росширати чтение библии на народном языце, полагая священное писание единственным источником и основанием веры, без всякого сомнения, и Фр. Скорына хотел прыслужытись своим землякам библиею на русском языце и при пособии одномышленников постарался о издание ея „людям посполитым к доброму научению" [5]. Думкі Галавацкага аб мотывах перакладу Францішкам Скарынай Библіі амаль літаральна пераказвае Чыстовіч [6]. Яшчэ раней Коріtаr перадаў з біографіі Лютэра апавяданьне аб тым, што ў 1525 годзе нейкі Францыск паляк, доктар, быў у Вітэнбэргу, у Мэлянхтона і абедаў у яго разам з Лютэрам: Invitatus ad coenam tertius ipse Lutherus nec ipse minus fratre Melanchtone captus petegrini doctoris dotibus adeo, ut eum ad prozimum sentaculum invitaret.

(На полудзень быў закліканы трэці сам Лютэр, і ня менш брата Мэлянхтона, ён быў захоплены вартасьцямі доктара чужаземца да такой ступені, што заклікаў яго на бліжэйшае сьнеданьне).

  1. История Русской Церкви, т. ІХ, СПБ, 1879, стар. 303.
  2. Правда. Місячнік для словесности, науки и політики. У Львові, 1879 г., стар. 643
  3. Zalozenie Uniwersitetu Krakowskiego. Krakow, 1872, стар. 76
  4. Op. cit., стар. 155. Гл. яшчэ артыкул пад псэўданімам “Белорусс” – Судьбы русского языка в костелах Северо-Западнаго Края (Русский Вестник, 1868 г., т. 57), дзе выказваецца думка што ўсе працы Скарыны былі зроблены для каталікоў паводле жаданьня Жыгімонта Першага.
  5. Науковый сборник, издаваемый литературным обществом Галицко-Русской Матицы. Вып. І. Львов, 1865 г., стар. 230
  6. Очерк Истории Западно-Русской церкви. Часть І. СПБ, 1882 г., стар. 217.