Старонка:Піотуховіч Скарына.pdf/9

Гэта старонка была вычытаная

«Вестка гэтая яшчэ лепш можа спраўдзіцца, калі ў актах Заходняе Расіі знойдуць імя бацькі Францішка Скарыны, якое, паводле паказанае весткі, павінна быць Лука».

Калі ня ў актах “Заходняе Расіі”, то затое ў актах Падуанскага Унівэрсытэту, якія прыведзены Шляпкіным і былі яшчэ невядомы Ўладзімераву, выразна зазначана імя бацькі беларускага дзеяча. (Dominus Franciscus quondam D. Lucae Scorina de Poloczko Ruthenus).

Гэткім чынам, асьцярожнасьць Уладзімерава адпадае сама сабой: мы можам больш катэгорычна зазначыць, што беларускі дзеяч у 1504 г. паступіў у Кракаўскі Унівэрсытэт, як студэнт, і праз два гады, у 1506 годзе, атрымаў там ступень бакаляўры.

У Кракаўскім Унівэрсытэце панаваў у той час тэолёгічны кірунак, бо ўся ўстанова знаходзілася ў руках каталіцкіх духоўнікаў. Сярэднявечная схолястыка панавала тут на ўсіх факультэтах, не выключаючы, нават, і мэдычнага. Мэдык у першую чаргу павінен быў выконваць рэлігійныя запатрабаваньні: у унівэрсытэце ён мусіў вызначацца пабожнасьцю, а ў сваёй доктарскай практыцы, пасьля выхаду з унівэрсытэту, — клапаціцца больш аб паратунку душы, чымся цела хворага. Падобны пагляд на дактароў мы знаходзім і ў Францішка Скарыны, які ў прадмове да кніжкі “Судей” кажа: „внегда каемся греховъ своихъ, то посылаетъ нам гдь бог Пастыреи и Докторовъ" [1]. На філёзофскім факультэце ў аснову вывучэньня пакладзены былі сярэднявечныя septem artes liberales — сем вольных навук, якія Скарына раіць у сваёй прадмове да “Бібліі” і беларускім сваім чытачом.

Выходзячы з таго факту, што мэдычны факультэт у Кракаве ў пачатку XVI сталецьця знаходзіўся ў заняпадзе, і што толькі у 1526 г. там адзін мэдык атрымаў ступень доктара, Уладзімераў робіць прыпушчэньне, што Францішак Скарына ступень “доктара в лекарстве” павінен быў атрымаць заграніцай. [2] Гэтае прыпушчэньне бліскуча і пацьвердзілася. Windakiewicz, надрукаваўшы ў 1892 годзе вышэйпамянёныя “Materyaly do history polakow w Padwie” першы даў кароткі выпіс з актаў Падуанскага Унівэрсытэту аб тым, што ў 1512 г. Францішак Скарына атрымаў у Падуі ступень доктара лекарскіх навук. Ідучы па гарачых сьлядох Віндакевіча, у тым-жа 1892 годзе профэсар Шляпкін апублікаваў самыя акты Падуанскага Унівэрсытэту, якія маюць адносіны да беларускага дзеяча. Акты гэтыя ўяўляюць для нас надзвычайную каштоўнасьць. Яны сьведчаць аб наступным.

Пятага лістапада 1512 году ў Падуі ў царкве сьв. Урбана сабраліся прадстаўнікі мэдычнае калегіі унівэрсытэту: віцэ-прыор Мусаці зьвярнуўся да іх з прамовай, у якой вытлумачыў прычыну сходу: Excelentissimi domini doctores! Causa convocationis excellentiarum vestrarum est ista: est quidam doctissimis juvenis atrium doctor pauper, qui a longinquissimis partibus forsan per quattuor milia miliaria et ultra ab hac praeclara civitate pro augmentando famam et honorem illius hujusque florentissimi gymnasia et sacri collegoo nostril ad illam se contulit et vellet sibi concede de dono et de gratia speciali ac amore Dei per hoc sacrum collegiums in medinis. (Шаноўныя панове дактары! Прычына скаліканьня Вашага Шаноўства наступная: ёсьць нейкі вучонейшы юнак, доктар навук, бядняк які з надзвычайна далёкіх краін, быць можа, за тысячы з лішнім вёрст ад гэтага славутага места дзеля павялічэньня славы і чэсьці яго, а таксама гэтай слаўнай гімназіі і сьвятой калегіі нашай

  1. Владимиров. ор. сіt., стар. 55.
  2. Ibidem, стар. 56.