Жонка сядзельца. А вось хто.
Біч. А пашпарт ты маеш?
Сядзелец. Яна па майму пашпарту жывець, па бяссрочнаму.
Жонка сядзельца. Па зялёнай кніжачцы.
Біч. Знача ты чалавек, а не вярблюд. Кажы, слухаем.
Дзяк. Бывае, лодка, плаваючы по синим волнам океана разаб‘ецца ў шчэпкі, а бывае, прыстане да берагу. Вось і я, як тая лодачка, прыбіўся к берегам вашей волости, і познахом людей доброй души.
Жонка сядзельца. Ага, спакарнеў.
Дзяк. У ваших очах я ня бачыў неправды, а бачыў огонь, яко в жертвеннике Авраама.
Жонка сядзельца. Што ён пляце?
Біч. Баба, я ўтраціў цярплівасьць, дай гаманіць чалавеку, а не то я.
Набінос. І я прысадзіняюся!..
Лупадзер. І я…
Абібок (драмаў над сталом — абудзіўшыся) і я, (да Лупадзёра) што, каго біць трэба? (закасаў рукавы).
Набінос. Цябе, што мала выпіў.
Біч (да дзяка). Які там бачыў агонь?
Дзяк. І той агонь, які бачыў у вашых очах.