Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

значэньне Пантыкапэі. У ІІ стал. да Н. Х. Басфор паддаўся рымскаму ўплыву. Затым ён папаў у сфэру візантыйскага ўплыву. У VII стал., калі на ніжняй Волзе паявіліся хазары, на Басфоры асталявалася ўлада хазар. Фанагорыя пачала называцца Таматархі. А славяне пазьней называлі гэту мясцовасьць Тмутаракань.

Уплыў грэцкай культуры. Народы, што жылі ў чарнаморскіх стэпах і былі беспасрэднымі суседзямі славян, вынесьлі на сабе ўплыў грэцкай культуры. Архэолёгічныя раскопкі сьведчаць аб прысутнасьці тут мноства прадметаў грэцкага вырабу як ганчарных, гэтак і мэталічных. Сфэра грэцкага ўплыву даходзіла да сярэдняга Дняпра, дзе была знойдзена пасуда артыстычнай работы і розныя юбілерныя рэчы.

Іранскія пляменьні. Чарнаморскія стэпы спрадвеку былі заселены. Грэцкія пісьменьнікі Гомэр, Гэзіод і Гэродот падаюць даволі дакладныя аб іх весткі. Самымі старажытнымі насельнікамі былі кімэрыйцы — народ вандроўны, які карміўся малаком. У V стал. да Н.Х. чарнаморскія стэпы былі заняты скіфскімі пляменьнямі, якія знаходзіліся ў пастаянных зносінах з грэцкімі каляністымі. Скіфскія пламеньні — іранскага пахаджэныія і былі выхадцамі з Сярэдняй Азіі. Скіфскія курганы поўдня Расіі і сярэдняй Азіі разам з Сібір'ю зьмяшчаюць у сабе аднастайныя помнікі.

Тэрыторыя скіфаў. Зямля скіфаў, паводле слоў Гэродота, прадстаўляла сабою раўніну, багатую травой і добра абводненую. Па ёй цякуць рэкі: пяцёхвусьцевы Істр (Дунай), за ім Тырас (Днестр), Гіпаніс (Буг), Борысфэн (Дняпро), Танаіс (Дон). Найбольшае значэньне для Скіфіі меў Дняпро. Ён даваў стадам вельмі багатыя пасьвішчы, віхорную рыбу; вада яго вельмі прыемна на смак і адзначаецца чыстатою. Уздоўж яго цягнецца вельмі добрая ворная зямля або расьце вельмі высокая трава там, дзе глеба не засяваецца; у яго вусьці багата асядае солі: у ім ловяцца на саленьне вялікія рыбы бяз хрыбетніка асетры. У ІІІ веку скіфы былі падбіты сарматамі. Скіфы растварылі сябе і сваю культуру паміж прыходцаў-заваявальнікаў. Часьць скіфаў патрапіла выасабніцца ад сарматаў і затрымалася на Каўказе. На месца сарматаў у І веку пасьля Н. Х. паяўляюцца аляны, якіх зьмяняюць готы, гуны.

Скіфа-сармацкія курганы. На тэрыторыі старажытнай Скіфіі ад вусьцяў Дунаю і Дняпра, уверх па Бугу, па Дняпры і яго прытоках да мястэчак Сьмелы і Ромнаў Палтаўскай губ., да Харкаўскай губ., па Таўрыцкім паўвостраве, па Дону і берагох Азоўскага мора, па Кубані і яе прытоках — знаходзіцца вялікая колькасьць курганоў. Скіфы-сарматы хавалі сваіх нябожчыкаў у старанна зробленых магілах, якія характарызуюць быт багатых ваяк. Раскопкі скіфа-сармацкіх магіл пачалі адбывацца даўно. Паміж раскопаных курганоў выдатнае месца займае Кульобская магіла, раскопаная ў 1831 г. недалёка ад Керчы, а гэтак сама Чартамлыцкі курган, каля мястэчка Нікопаля ў Екацерынаслаўскай губ., раскопаны ў 1862 г. Абедзьве магілы адносяцца да ІІІ—І стал. да Н. Х. У апошнія часы многа архэолёгічнага матар'ялу далі раскопкі ў Крыме. Скіфская культура знаходзілася пад моцным уплывам суседняга грэцкага сьвету. Залатыя вырабы і вазы, знойдзеныя ў магілах, — грэцкага пахаджэньня. У паўночных магілах знойдзена шмат прадметаў, зробленых непрактычнаю рукою, дзе чуецца часткай перайманьне грэцкіх прадметаў. Гэта былі пачаткі самастойнай скіфскай культуры.

Быт скіфаў. Скіфы дзяліліся на дзьве групы: на вандроўнікаў і на рольнікаў. Першыя жылі паміж Донам і Дняпром, карміліся вараным мясам, пілі кабыльле малако і елі сыр з кабыльляга малака. Усходнія скіфы займаліся гадоўляй жывёлы і паляўніцтвам. Стады ў скіфаў складаліся з коняў, авец і валоў. Скіфы палявалі на дзікаў і аленяў. Заходнія скіфы займаліся ральніцтвам, рыбацтвам, пчалярствам