Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/100

Гэта старонка не была вычытаная

мэталічныя вырабы, каляніяльныя продукты. Літоўска-беларускі сырэц знаходзіў вялікі попыт на эўропэйскім рынку. Разьвіцьцё таварамену прыцягвала ў краіну вялікую колькасьць мэталічнае монэты. Паніжэньне каштоўнасьці грошай у першай палове XVI ст. і падвышэньне таварных цэн было скуткам ажыўленага таварамену з Захадам. Гэтыя самыя гандлёвыя сувязі прымушалі Літву і Беларусь трымацца саюзу з Польшчай, што падрыхтавала грунт для канчатковага аб’яднаньня Літвы з Польшчай. Гандлёвыя зносіны з Рыгаю высоўвалі на першы плян пытаньне аб лёсе Лівоніі, якое ў другой палове XVI ст. стала супольным для Літвы і Польшчы.

Унутраны гандаль. Разьвіцьцё замежнага таварамену і распад натуральна-гаспадарчага ўкладу жыцьця дзяржавы спрыялі паяўленьню ўнутранага таварамену. Цэнтрамі ўнутранага гандлю былі гарады, атрымаўшыя магдэбурскае права. У іх бывалі штотыднёвыя таргі і наладжваліся кірмашы па некалькі раз у год — два або тры разы. Наданьне гарадом права складу і пабудова пастаялых двароў сьведчыць а таварамене ўнутры краіны. Гаспадарская дворная гаспадарка ўжо у першай чвэрці XVI ст. знаходзіць збыт сваіх продуктаў на старане. І прыватныя земляўласьнікі будавалі мястэчкі з таргамі і кірмашамі, хаця ў XV ст. гэтае зьявішча яшчэ ня было пашыраным. На праежджых дарогах “гостінцах” будаваліся карчмы, у якіх прадавалася хмельнае пітво. З мэтай разьвіцьця ўнутранага гандлю ўрад надаваў купцом палёгкі мытнага характару. Віленскія купцы былі звольнены ад выплаты ўнутраных мытных падаткаў. Гэта спрыяла абагачэньню віленскага купецтва. За Вільняй ішлі Бярэсьце, Коўна, Горадня. Павялічэньне мясцовых даходаў і велічыня “серэбшчыны”, прыпадаўшае на той ці іншы горад, сьведчыць аб разьвіцьці у ім унутранага гандлю, які аднак у XV і пачатку XVI ст. усё яшчэ быў нязначны. Перавага натуральнае гаспадаркі не магла ўтварыць унутранага рынку вялікай ёмасьці. Унутраны гандаль быў асабліва разьвітым у заходніх краінах, у районе замежнага гандлю.

Сельская гаспадарка. Літва-Беларусь заставалася краінай сельскае гаспадаркі. Спачатку сельская гаспадарка мела на ўвазе здавальненьне ўласных патрэбаў, але ў меру разьвіцьця замежнага гандлю гаспадарскія і прыватна-ўласьніцкія сёлы пачалі вырабляць продукты, прызначаныя для ўнутранага і замежнага рынку. Пераход да такое гаспадаркі пацягнуў за сабою перамену і ў тэхніцы гаспадаркі. Пануючая пераложная сыстэма паступова замяняецца трохпольнай у заходніх дварох і ў Полацкай і Смаленскай землях. Пераход да новае тэхнікі зьвязан з ростам насяленьня. Сеялі жыта, ячмень, авёс. З разьвіцьцём сельскае гаспадаркі паншчына даходзіць да двух дзён на тыдзень, велічыня панскае гаворкі спачатку была нязначнай. Яна абслугоўвалася працаю “чэлядзі нявольнай” і толькі ў другой чвэрці XVI ст. яна ўступае месца “цяглым людзям”, асноўнай рабочай сіле двара. Сельская гаспадарка ў XV ст. вялася пастарому. Канечнасьць падняцьця продукцыйнасьці гаспадарскае сельскае гаспадаркі вымагала весьці гаспадарку больш рацыянальна. Пад уплывам гэтага ўрад з 1514 году пачаў выдаваць гаспадарчыя ўставы, маючы на ўвазе найбольш рацыянальнае наладжаньне на гаспадарскім двары сельскае гаспадаркі. Слабае разьвіцьцё грашовае гаспадаркі покуль-што не патрабавала пашырэньня дворнай заворкі за кошт сялянства. Значная колькасьць зямлі знаходзілася ва ўладаньні сялян як у гаспадарскіх, гэтак і прыватных уласьніцкіх маёнтках. Слабае разьвіцьцё гадоўлі жывёлы сьвечыць аб адсталасьці сельскай гаспадаркі з тэхнічнага боку. У кожным маёнтку былі сенажаці і розныя даходныя крыніцы. Прамыслоўцы-сяляне эксплёатавалі апошнія. Спэцыялістыя-рамесьнікі працавалі на гаспадарскі і прыватнаўласьніцкі двор, здавальняючы сваёй працай яго патрэбы. Спэцыялістыя дворныя слугі адбывалі пры дварэ роз-