Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/101

Гэта старонка не была вычытаная

ныя спэцыяльныя службы. Вялікая колькасьць лясоў і попыт на літоўска-беларускі лес заграніцай прымушалі зварачаць асаблівую ўвагу на разьвіцьцё леснае гаспадаркі, але апошняя покуль што адзначалася такой-жа самай прымітыўнасьцю.

Землеўладаньне. Натуральна-гаспадарчы ўклад дзяржавы асабліва праявіўся ў зямельнай політыцы вялікіх князёў. Буйныя магнаты і ўдзельныя князі ў зьвязку з шляхецкімі прывілеямі здабылі сабе права ўласнасьці на свае ўладаньні. У адносінах да гаспадара яны былі зьвязаны толькі абавязкам вайсковай павіннасьці. Буйнае землеўладаньне пашырылася ў заходніх краінах. Велічыню ўладаньняў можна вызначыць па колькасьці коньнікаў, якіх выстаўлялі магнаты ў часе вайны: Гольшанскія — 164, Радзівілы — 621, Гаштольды — 461, Кезгайлы — 768 і г. д. Гэта былі фэодалы, выходзіўшыя на вайну пад сваёй уласнай харугвай са сваімі коньнікамі, побач з буйным землеўладаньнем разьвіваюцца сярэдняе і дробнае. Яно было ўмоўнага характару. Гэткія ўмоўныя наданьні называліся: “данінамі”, “поместьем”, “держаніем”, “выслугою хлебокормленія”, “жалованіем”, “пожівеніем”. Землі дарыліся “до волі і ласкі господарской”, “до жівота”, “до двух жівотов”. Уладальнік мог зьвярнуцца да гаспадара з просьбай замацаваць за ім землю на правох вечнасьці. Гэткія просьбы пачалі падавацца асабліва часта з канца XV ст. І прыватныя земляўласьнікі раздавалі ад сябе ў часовае карыстаньне землі. Такія асобы, сядзеўшыя пад уладай буйнага ўласьніка, былі зьвязаны ў адносінах да яго вайсковай службай. Сялянскае землекарыстаньне разьвівалася навальным парадкам праз прылажэньне сваёй працы да тых вялізных цесных абшараў, якія нікім ня былі заняты. Сялянскія зямельныя вучасткі былі рознай велічыні і называліся — дворышчамі, печышчамі, службамі. Гэткія землі былі большай часткай уласнасьцю сямейнага або артэльнага колектыву, члены якога ў адносінах адзін да другога былі “сябрамі”, “дольнікамі”, “участнікамі”, “братьей неделеной”, “суседамі”, “мотужнікамі”. Формы старасьвецкага землекарыстаньня захоўваліся незачэпна на гаспадарскіх землях. Перадача зямель у прыватныя ўладаньні незалежна ад умоў уладаньня разрывала валасныя сувязі і адносіны, хаця формы землеўладаньня заставаліся і ў гэтым выпадку бяз зьмены.

Гаспадарскі скарб. Даходы з гаспадарскіх маёнткаў складалі асноўную крыніцу скарбовых даходаў. Да паловы XV веку гаспадар меў права зьбіраць ордынарны падатак “серебшчыну”, але прывілеем 1447 году в. кн. Казімір адмовіўся ад яго. Мытныя падаткі з прычыны слабага разьвіцьця ўнутранага гандлю былі нязначны. Раздаваньне зямель у вечнае і часовае карыстаньне памяншала даходы скарбу. Дзякуючы цяжкаму становішчу скарбу, вялікі князь аддаваў у заставу гаспадарскія маёнткі. З сялян усходніх краін паступалі падаткі натурай і грашмі. З сялян, сядзеўшых на чыншы, паступалі “осадные пенезі”. У гарадох без магдэбурскага права на карысьць скарбу паступалі “прутовое, поворотное, мыто, мостовое, перевоз, бочечное, померное, вага, торговые пенезі, карчомныя пенезі” і інш. Некаторыя з гэтых збораў аддаваліся ў арэнду. Мыта з прадаваных тавараў зьбіралі спэцыяльныя мытнікі: салянічыя (з солі) і васкаўнічыя (з воску), часамі браўшыя гэтыя зборы ў арэнду або атрымліваўшыя іх “к верной руце”.

Жыды ў народнай гаспадарцы. Жыдоўства у народнай гаспадарцы Беларусі іграла вялізную ролю. Жыдоўства выступала ў якасьці пасрэднікаў у замежным гандлі паміж Літвой-Беларусьсю з аднаго боку і заходняй Эўропай з другога. Гандаль спрыяў награмаджэньню ў руках жыдоў гандлёвага капіталу. Апошні вытвараў у жыдоўскіх грамадах клясавы падзел, аддаваў бедных у поўную экономічную залежнасьць ад багатых членаў грамад. Дзякуючы награмаджэньню гандлёвага капіталу, жыды становяцца дзяржаўцамі і арандатарамі. У XVI ст. усе арэнды мыт знаходзіліся ў руках жыдоў. Поступ награмаджэньня