Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/102

Гэта старонка не была вычытаная

капіталу ў шляхецкім стане, экономічна ўзмацняючы апошні, прымушаў шляхту імкнуцца да захвату даходных крыніц у свае рукі. Шляхта патрабавала перадачы ў свае рукі воткупаў і арэнд. Але ўрад даваў хрысьціянскай шляхце поўную магчымасьць браць у свае рукі арэнды, калі яна дасьць больш, чым даюць “жыдове”. Звычайна арэнда мыт і даходных крыніц была кароткатэрміновай — ад аднаго году да трох. Імкненьне шляхты вырваць з рук жыдоў даходныя крыніцыі дало пачатак антысэміцкаму настрою ў шляхце. Але ў ХVI ст. антысэмітызм у Літве і Беларусі знаходзіўся пакуль-што толькі у зародку. Складаючы асобную грамаду, жыды падлягалі асобнаму ападаткаваньню; раскладка-ж падаткаў унутры грамады рабілася самою жыдоускай грамадой.

І). Грамадзянскі ўклад.

1. Ваенна-служылая кляса.

Разьвіцьцё станаў. Ні Літва ні Беларусь не маглі спыніцца на тых формах соцыяльна-праўнага жыцьця, якія былі выпрацаваны ў старажытны пэрыод. У працягу XIV—XVI ст. ў Літве-Беларусі ўтвараюцца станы. Экономічна найбольш дужыя і надзеленыя рознымі правамі сталі на чале грамадзянства. Экономічна слабыя сяляне паступова трацілі сваю грамадзянскую праваздольнасьць і ўласнавольнасьць, пападаючы ў паншчыну. Прамежнае месца паміж абодвымі станамі займалі мяшчане з сваім асаблівым становішчам у дзяржаве.

Утварэньне шляхецтва і яго склад. З распадам роду ў літоўска-беларускіх землях выдзелілася землеўласьніцкая арыстократыя. Яна прымала чынны ўдзел у кіраваньні дзяржаваю і засядала ў думе князя. Удзельна-фэодальныя князі захавалі свой тытул, але ўтрацілі сваю выключную політычную вагу. Яны ўвайшлі ў склад літоўска-беларускага магнацтва, хаця часткова захавалі за сабой і ўладальніцкія правы адносна да сваіх уладаньняў. Аб’яднаньне ўдзельных князёў з старой літоўска-беларускай арыстакратыяй і зраўнаньне князёў і арыстакратыі ў праўных адносінах адносіцца да часоў публікацыі, прывілею 2-го мая 1447 году, які пашырыў шляхецкія вольнасьці і на князёў. Прівілеі вялікага князя Аляксандра 1492 году і Жыгімонта І -1506 году, прызнаваўшыя за князьмі і панамі роунапраўны ўдзел у кіраўніцтве дзяржавай, спрыялі канчатковаму аб’яднаньню панства з патомкамі ўдзельных князёў. Гэтыя дзьве групы склалі “высшій стан” літоўска-беларускай шляхты. Княжыя і панскія фаміліі былі раскіданы па тэрыторыі дзяржавы вельмі няроўнамерна. Яны сядзелі цэлымі гнёздамі на Валыншчыне. У іншых частках прадстаўнікі буйнага землеўладаньня распыляліся ў масе сярэдніх і дробных земляўласьнікаў. У Кіеўшчыне буйных земляўласьнікаў і зусім ня было. Барацьба вялікіх князёў з удзельнымі князьмі, а гэтак сама знадворнае палажэньне княства спрыяла ўзьнікненьню і ўтварэньню ваенна-служылае клясы. Першапачатковы яе склад адзначаўся вялікай рознастайнасьцю. У яе ўваходзілі прадстаўнікі сярэдняга землеўладаньня, пусьціўшыя глыбокае карэньне ў большай або меншай ступені ва ўсіх частках Літоўска-Беларускае дзяржавы, падупаўшыя знатныя фаміліі, ваенныя слугі буйнага магнацтва, а гэтак сама дворныя цяглыя людзі, якія звальняліся ад усялякіх цяглых павіннасьцей. Спачатку склад ваенна-служылае клясы не вызначаўся пэўнай трываласьцю, бо ў яго пастаянна ўваходзілі і выходзілі новыя элемэнты. Той пераводзіўся з службы цяглай на службу баярскую. З другім паступалі якраз наадварот. З канца XIV ст. пачынаецца павольны процэс організацыі шляхецкага стану, які закончыўся ў XVI ст.