Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/103

Гэта старонка не была вычытаная

Шляхецкія прывілеі. Пачатак організацыі зьвязан з прывілеямі Ягайла (1387—1413). Абодвы прывілеі давалі літоўскаму каталіцкаму магнацтву права ўладаць і распараджацца нярухомаю маёмасьцю, права выхаду замуж удовам, дочкам і сёстрам баяр свабодна бяз усякага прымусу або ўдзелу гаспадара. Прывілеі звальнялі і ад натуральных павіннасьцей за выключэньнем вайсковае службы і замковае павіннасьці: пабудовы новых замкаў і направы старых, а гэтак сама пабудовы ваенных дарог. Прывілей 1413 г. пашыраў правы і вольнасьці польскае шляхты на католікаў землеўласьнікаў, атрымаўшых ад палякаў “гэрбы і клейноты” і прынятых у гэрбовыя брацтвы. Прывілей вызначаў вышэйшыя абавязкі паводле польскіх узораў, даючы права займаць апошнія толькі католікам. Прывілей устанаўляў соймы для нарады а дабрабыце і бясьпецы абедзьвюх дзяржаў з правам удзелу паноў, пралатаў, і шляхты каралеўства Польскага і зямель літоўскіх. Прывілеі Жыгімонта Кейстутавіча (1432—1434) пашыралі свой уплыў на ўласна беларускіх князёў, паноў і баяр, раўняючы іх у правох з асобамі каталіцкага веравызнаньня і давалі права браць ад ліцьвінаў тыя самыя гэрбы, якія яны атрымалі ад палякаў. Прывілей 1434 году забясьпечыў асабовую незачэпнасьць. Гаспадар абяцаў нікога не караць па тайнаму або яўнаму даносу, а толькі па суду, праведзенаму паводле мясцовых звычаяў. Прывілеі Казіміра Ягельлёнчыка ад 2-га мая 1447 году пашырылі ўсе правы польскае шляхты на ўсё шляхецтва як на літоўскае гэтак і на зямель-анэксаў. Прывілей звольніў шляхту ад выплаты штогоднай грашовай подаці (сярэбшыны), дазволіў выезд за граніцу, аддаваў у рукі ўласьнікаў суд над падданымі, абавязваўся ня прымаць на свае землі прыватна-ўласьніцкіх падданых, абяцаў раздаваць урады, дзяржаньні і ўладаньні толькі тубыльцам вялікага княства. Прывілеі 1492 і 1506 г.г. не далі шляхце ніякіх новых правоў за выключэньнем толькі артыкулу а непавышэньні людзей нізшага стану над шляхтай. Для азначэньня тэрміну шляхецтва ў XV ст. былі роўназначны баярын, земянін і шляхціц. Паступова тэрмін шляхта выцесьніў іншыя найменьні. Шляхецкія прывілеі выасабнілі шляхту ад другіх грамадзкіх груп. Нявыразнасьць азначэньня, хто ўласна зьяўляецца праваздольным шляхціцам, выклікала на практыцы шмат непаразуменьняў. Адны незаконна карысталіся шляхецкімі правамі. Другія, наадварот, незаконна пазбаўляліся гэтых праў і распачыналі судовы процэс для ўзнаўленьня сваёй чэсьці.

Довады і катэгорыі шляхецтва. Спрэчкі за прыналежнасьць да шляхецтва прымусілі сойм апублікаваць ухвалу 1522 году. Шляхецтва даводзілася пасьведчаньнем двох шляхціцаў пад прысягай у тым, што той, хто дабіваецца шляхецтва, ад прадзеда аднаго з імі роду і брат ім па крыві. Ухвала 1522 году дапушчае і аднаго сьведку. У гэткім выпадку і сам зацікаўлены ў узнаўленьні шляхецтва абавязан злажыць адпаведную прысягу. Пры адсутнасьці сьведак, старадаўнасьць баярскае службы можна было давесьці адпаведнымі дакумэнтамі. Статут 1529 году дапушчае ў якасьці сьведак баяр-шляхты акалічных. Чужаземцы маглі апірацца на офіцыяльныя дакумэнты, якія пацьвярджаюць іх шляхетнае шчаджэньне. У 1528 годзе баяры-шляхта, абавязаныя адбываць вайсковую службу, былі перапісаны; пры гэтым адсылка на “попіс” зьяўлялася падставай доваду шляхецкага пахаджэньня для наступнага пакаленьня. Шляхецтва здабывалася пахаджэньнем ад шляхетных бацькоў, наданьнем шляхецкае годнасьці праз вялікага князя за тыя ці іншыя заслугі, як самой асобы, гэтак заслугі яе братоў і сваякоў. Шляхецкі стан мог быць утрачаны дзеля розных прычын, азначаных законам. Каб больш выразна адмежаваць шляхціча ад простых людзей, гаспадарская ўстава 1529 году аблажыла баяр-слуг цяглымі службамі. Шляхецтва дзялілася на дзьве катэгорыі — вышэйшую і ніжэйшую. Да першае прыналежалі пралаты, князі і