Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/104

Гэта старонка не была вычытаная

паны „хоруговные", да другое — рыцарства-шляхта. Усе шляхецкія вольнасьці былі аб'яднаны ў Статуце 1529 году, у якім яны больш дэтальна акрэсьлены і разьвіты.

Правы шляхецтва. Законадаўства Статуту 1529 году а шляхецтве дзеліцца на два віды: агульна-шляхецкае і пакатэгорнае. Да агульных правоў шляхетнага стану адносіцца: права землеўладаньня, гарантыя асабовай незачэпнасьці, індывідуальная адказнасьць за праступленьні, права ўладаньня нярухомай маёмасьцю і распараджэньне ёю ў рамках азначаных законам, права свабоднага выхаду замуж удоваў і дачок, свабода ад натуральных павіннасьцяў, права выяжджаць за граніцу для навукі рыцарскіх вучняў, права адыходу разам з рухомай маёмасьцю ад паноў, якім яны паддаліся, суд над падданымі. Да політычных правоў шляхты адносіцца: удзел у заканадаўчай дзейнасьці вальнага сойму, права ўдзелу двох шляхціцаў на судзе княжых ураднікаў па абраньню апошніх, права ўдзелу ў абраньні гаспадара, вырашэньне розных дзяржаўных патыньняў у дзядзіне замежнай і ўнутранай політыкі.

Правы магнатаў. Магнацтва звальняецца ад падсуднасьці провінцыяльнай адміністрацыі, прымае ўдзел у гаспадарскай радзе, мае права выступаць на вайне пад уласнай харугвай, выстаўляе аддзелы ўзброеных баяр і слуг, карыстаецца правам позвы на суд гаспадара за 4 тыдні да тэрміну. Жалабы на радных паноў падаюцца не ваяводзе, а гаспадару або паном радзе.

Правы рыцарства-шляхты. Шляхціц прыцягваецца да суду толькі судовымі позвамі. Пасылка „дзецкага" для прыводу на суд магчыма толькі пасьля адпраўкі двакраць позвы. Шляхціц непадсудны дзяржаўцам, якія нядаўна былі цівунамі. На суд провінцыяльны апэляцыя падаецца гаспадару і паном-радзе, калі адміністрацыйныя урады былі заняты асобамі з-паміж паноў-рады. У праціўным выпадку апэляцыя падаецца ваяводзе. Шляхціцы маюць права на павялічаную ўзнагароду за пасягненьне на іх жыцьцё і здароўе.

Павіннасьці шляхецтва. Усе земляўласьнікі былі абавязаны адбываць земскую вайсковую службу. Ухвала 1528 году пастанавіла, што адзін конь выстаўляецца ад васьмёх сялянскіх служб. Усе павінны станавіцца пад сваёю павятовай харугвай, за выключэньнем толькі паноў харугаўных, якія выступалі пад сваёю харугвай. Ад службы шляхціца вызваляла хвароба, з тэй аднак умовай, што на сваё месца ён выстаўляў сына або слуг. Незьяўленьне на вайну, або самастойнае пакіданьне яе цягнуць за сабой утрату маёнтку. Духавенства павінна было адбываць асабіста службу з “закупного іменія”. Пры данасьці ўладаньня „дадзізным” маёнткам, духавенства звальнялася ад асабістай вайсковай службы.

Беларуская шляхта. Беларуская шляхта — важны фактару у політычным жыцьці беларускіх зямель. Ня гледзячы на існаваньне прывілеяў у працягу XV веку і ў пачатку XVІ у Беларусі шляхта ня выдзелілася значна ад рэшты грамадзянскіх груп. Згодна попісу 1528 году ў Беларусі зусім ня было буйнага землеўладаньня. Пераважвала дробнае і сярэдняе. У Полацкай зямлі самым багатым быў Д. Б. Корсак, які выстаўляў на вайну 33 коньнікаў.

2. Мяшчане.

Два тыпы мяшчанскіх паселішчаў. Разьвіцьцё народнае гаспадаркі ў Літве-Беларусі ўтварыла два тыпы гарадзкіх паселішчаў. Адны гарады кіраваліся гаспадарскімі ўраднікамі і не карысталіся асаблівымі правамі і вольнасьцямі. Іншыя атрымалі ад вялікага князя прывілей, гэтак званае магдэбурскае права, і карысталіся шэрагам важных праў і вольнасьцяў. Гаспадарскія гарады, якія ня мелі магдэбурскага права, былі цясьней зьвязаны з валасным насяленьнем. Гарады з маг-