Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/106

Гэта старонка не была вычытаная

жавыя яткі, камору пастрыгальную, бочку мерную, мядніцу медную. У некаторых гарадох існавала манапольнае права гарадоў на збожжавыя яткі і мясныя клеткі. Апрача гэтага горад атрымліваў даходы ад важніцы, васкабойні і капніцы, паспалітых лазень, млыноў, паспалітых кухань. Часамі гарады бралі ў арэнду ў гаспадара карчмы, якія ў свой чарод здаваліся прыватным асобам. Гарады мелі права адчыняць некалькі раз у год кірмашы і мець штотыднёвыя тарговыя дні. Найбольш буйныя гарады карысталіся правам складу, куды памяшчаліся тавары прыехаўшых у горад купцоў. Магдэбурскае права рэзка адасобіла гарадзкое насяленьне ад іншых катэгорый насяленьня воласьці. Мяшчане ў пачатку XVI ст. захавалі права землеўладаньня і адбывалі з сваіх зямель вайсковую службу. Гарадом не ўдалося заваяваць політычнага прадстаўніцтва на „вальных соймах“, на якіх прымала ўдзел шляхта; гэта апошняя, выдаючы вузка-станавыя пастановы, падрывала горад, як гандлёва-прамысловую адзінку. Сьледам за гаспадаром і прыватныя земляўласьнікі надалі сваім гарадом самасправаваньне.

Беларускія гарады Да канца XV ст. гарады Беларусі ня былі адасоблены ад воласьці. Гарадзкое насяленьне было аб'яднана з воласьцю супольнымі гарадзкімі павіннасьцямі. З канца XV ст. пачынаецца процэс выдзяленьня гораду ў асобную адміністрацыйна-судовую адзінку, дзякуючы таму, што гарады атрымліваюць магдэбурскае права. Вялікі князь Аляксандар 4-га кастрычніка 1498 году даў прывілей Полацку на магдэбурскае права, а 14 сакавіка 1499 году атрымаў прывілей і горад Менск. Выдаючы прывілей в. к. Аляксандар кіраваўся агульнадзяржаўнымі інтарэсамі і хацеў „положеніе места нашего Полоцкого і Мінского в мере лепшей поставіті, што-бы люді наші там жывучі і через вряд добрым, а справедлівый былі размножені”. Правы і вольнасьці Полацку і Менску маюць гэткі выгляд: На чале гораду стаіць войт, які атрымлівае ў сваё распараджэньне пэўную колькасьць даходаў з розных крыніц. Гарадзкому войту павінна быць паслушна ўсё насяленьне гораду, якое „на вечные часы" звальняецца ад судоў і ад „моцей“ усіх ваявод, паноў і стараст, намесьнікаў, судзьдзяў і іх ураднікаў, ад права гарадзкога і баярскага. Судовыя справы разглядаюцца войтам і бурмістрамі на пастанову якіх падаецца апэляцыя самому гаспадару. І Менск і Полацк атрымалі шэраг фінансавых прывілеяў. Для разьвіцьця таварамену з Рыгай у Полацку павінна было штогод наладжвацца тры кірмашы. Полацк атрымлівае спэцыяльныя вольнасьці для загранічнага гандлю. Рыскія купцы пад пагрозай утраты сваёй маёмасьці ня маюць права езьдзіць ні ў Віцебск ні ў Смаленск. Аднак прывілей забараняе выяжджаць толькі для закупу тавараў, а не для выплаты даўгоў. У гаспадарскі скарб Полацк быў абавязаны выплачваць 400 коп. грошай, тады як Менск выплачваў толькі 20 коп. грошай. Прывілей на магдэбурскае права, выданы Полацку, злучаў моцнымі экономічнымі сувязямі сярэднюю 3. Дзьвіну з вышнявінамі яе і Дняпра. Само разьвіцьцё Менску было магчыма толькі пры ўмове пашырэньня таварамену з Захадам. Менск быў гандлёвым цэнтрам для ўсёй усходняй Беларусі. Асаблівымі вольнасьцямі карысталіся віленскія купцы, якія маглі купляць і прадаваць тавары, ня лічачыся з прынятымі ў прывілею мерамі. Магдэбурскае права пашыралася на Беларусі вельмі паволі.

3. Сельская насяленьне.

Нявольнае насяленьне. Рабочыя нявольныя людзі — „чэлядзь нявольная”, „парабкі”, „рабы" жылі пры гаспадарскіх і прыватна-ўласьніцкіх дварох, выпаўнялі розныя гаспадарчыя работы, атрымлівалі ўтрыманьне ад уласьнікаў, або былі пасаджаны на невялікія зямельныя вучасткі. Крыніцы рабства былі замацованы Статутам 1529 году. Чэлядзь