Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/112

Гэта старонка не была вычытаная

праў. Статут пашыраў сваю моц на ўсю тэрыторыю Літоўска-Беларускай дзяржавы. Крыніцы Статуту былі: звычаёвае права, судовыя прыгаворы, соймавыя пастановы, гаспадарскія распараджэньні, шляхецкія і агульна-земскія прывілеі, нацыянальныя прывілеі, помнікі польскага шляхецкага права. Статут — права земляўласьнікаў. У ім адбілася пануючая роль у дзяржаве земляўласьніцкага стану. Статут зьяўляўся відавочным паказчыкам таго, што беларуская культура была асновай у дзяржаве. Літоўска-беларускае права мела індывідуалістычны характар. Абарона праў шляхетнае асобы і індывідуальная адказнасьць за праступленьні — асноўныя прынцыпы Статуту 1529 г.

Суд намесьнікаў-дзяржаўцаў. Дзяржаўцы-кіраўнікі гаспадарскіх маёнткаў мелі ў сваіх руках права суду над сялянамі, неўпрывіліёванымі гарадамі, баярамі-шляхтай і рэштай насяленьня гаспадарскіх мёнткаў. У справах крымінальных, як-то: гвалт, разбой, падпаленьне, гвалт над жанчынай, шляхецкая рана, — суду дзяржаўцы падлягалі і мяшчане гарадоў з магдэбурскім правам, уласьніцкія сяляне і іншыя падданыя. Ад суду дзяржаўцы былі свабодны асобы, якія мелі асаблівыя прывілеі, аддаваўшыя іх пад юрысдыкцыю вялікага князя, або яго паўнамоцных. Усе падсудныя маглі перавесьці сваю справу на суд гаспадара, але заявіўшы аб гэтым да разгляду справы. Статут 1529 г. забараняе апэляцыі да гаспадара. Суд дзяржаўцаў стаў ніжэйшай інстанцыяй. Дзяржаўца судзіў у прысутнасьці прадстаўнікоў мясцовага грамадзянства: баяр, мяшчан, а часамі і сялян. Статут 1529 году дазваляе дзяржаўцу выбіраць з-паміж мясцовай шляхты для прысутнасьці на судзе. Суд ваявод і стараст быў судом першай інстанцыі ў той акрузе, якая прылягала да гаспадарскага маёнтку, што знаходзіўся беспасярэдна ў гаспадарчым веданьні ваяводы, або старасты. Сяляне прыватна-ўласьніцкія падлягалі юрысдыкцыі сваіх уласьнікаў. У выпадку адмовы апошніх — справа паступала на суд дзяржаўцы. Пры адпраўленьні суду на карысьць дзяржаўцы паступала шэраг падаткаў: пераезд, павіннае, выметнае, пакалоднае, зарукі.

Суд ваяводы. Ваявода быў судзьдзёй у тым старостве, дзяржаве, якімі ён кіраваў па такіх самых асновах, як намеснік-дзяржаўца. Ваявода судзіў асоб, патрабуючых яго суду, і разглядаў жалабы, паданыя на дзяржаўцу. Ваявода Смаленскі судзіў у прысутнасьці ўладыкі, скарбніка, акольнічага, старасты места Смаленскага, канюшага, чашніка, лоўчага, князёў і баяр Смаленскай зямлі. Ваявода Віцебскі – з гараднічым, ключнікам, канюшым, лоўчым, сакольнічым, кухмістрам, князьмі і баярамі Віцебскай зямлі. Накшталт гэтага судзіў і ваявода Полацкай зямлі.

Суд вялікага князя. Вышэйшым судом быў суд вялікага князя. Ён быў першай інстанцыяй для тых грамадзянскіх груп, якія ня былі падсудны мясцовым уладам, і для ўсіх, патрабуючых гаспадарскага суду. Па Статуту 1529 году адозва на суд гаспадара без папярэдняга разгляду справы у адпаведнай інстанцыі была забаронена. Насяленьне Полацкае і Віцебскае зямель падлягала суду вялікага князя толькі ў часе побыту яго на тэрыторыі зямель. Вялікі князь судзіў у прысутнасьці асэсараў, паноў-рады, дворных ураднікаў і іншых урадовых асоб. Асэсары дапамагалі гаспадару ў вядзеньні судовага процэсу, але самы прыгавар выносіўся аднаасабова вялікім князем. Суду вялікага князя падлягалі князі, паны-рады, чужаземцы, а гэтак сама шляхта, непадсудная цівунам-дзяржаўцам. Для ўсіх іншых грамадзянскіх груп Статуту 1529 году суд вялікага князя быў судом трэцяй інстанцыі.

Суд паноў рады Гаспадарская рада пачала цікавіцца судовымі справамі яшчэ пры вялікім князю Казіміру Ягельлёнчыку з прычыны яго частых выездаў у Польшчу. Суд паноў-рады быў раўназначны суду