Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/114

Гэта старонка не была вычытаная
V.

Пачатак шляхецкае фэодальнае дзяржавы.

І. Літоўска-польскія адносіны.

Абраньне Жыгімонта І. Вунія 1401 году фактычна ня была ажыцьцёўлена. Адносіны паміж Літвой і Польшчай засталіся бяз зьмены. У 1506 годзе памёр вялікі князь Аляксандар. Літоўскія магнаты не паехалі на супольны з палякамі сойм і “одностайною волею” абралі на пасад брата нябожчыка вялікага князя Жыгімонта. Палякі з свайго боку абралі яго каралём, не паднімаючы пытаньня аб умовах вуніі. Ня гледзячы на гэта, фактычна ўмовы Мельніцкага трактату былі ажыцьцёўлены. Літва і Польшча мелі аднаго гаспадара. Літоўскія магнаты не маглі пагадзіцца з гэтым. У сваім імкненьні да самастойнасьці магнаты хацелі дабіцца ад Жыгімонта згоды на тое, каб ягоны сын Жыгімонт, шасьцёхгадовы хлопчык, быў абвешчан вялікім князем. Абраньне адбылося на сойме ў 1526 годзе. Гэткі паступак магнатаў сьведчыў аб іх адмоўных адносінах да вуніі Літвы з Польшчай. Жыгімонт спачатку адхіліў просьбу магнатаў; толькі ў 1529 годзе Жыгімонт згадзіўся здаволіць просьбу літоўскіх магнатаў. Яго сын прыехаў у Вільню, дзе адбылася яго каранацыя. Каранацыя маладога Жыгімонта-Аўгуста - гэта вялікая перамога літоўскіх магнатаў у іх барацьбе за незалежнасьць княства. Гэта быў момант найвышэйшага політычнага ўплыву магнатаў, уплыву, які затым пачынае падаць і зьмяняецца падвышэньнем шляхецкага стану.

Жыгімонт-Аўгуст вялікі князь. Суўрадаваньне Жыгімонта ІІ з бацькам цягнулася да 1547 году, да сьмерці яго прастарэлага бацькі. Малады Літоўскі вялікі князь выяўляў у дзяцінстве нязвычайНыя здольнасьці. Але прыдворная сфэра і ўплыў на Жыгімонта-Аўгуста яго маткі – каралевы Боны, не давалі магчымасьці маладому вялікаму князю паважна аддавацца працы. Магнатам удалося вырваць яго з прыдворнага жыцьця і аддаць яго на выхаваньне Гнезьненскаму кашталяну Пятру Ассалонскаму. Але карысны ўплыў выхаваўцы трываў нядоўга. Жыгімонт ІІ ня любіў ніякае паважнае працы і аддаваўся розным забавам. Просты, даступны, пазбаўлены ўсялякага фанатызму і рэлігійнага шовінізму, Жыгімонт ІІ-Аўгуст быў популярны паміж літоўска-беларускіх магнатаў і шляхты. Паважныя адносіны да дзелавых пытаньняў хутка зьмяніліся закаханьнем да забаваў, баляў, маскарадаў, паляўніцтва. Жыгімонт ІІ-Аўгуст стаў пакорным прыладзьдзем тых грамадзянскіх груп, якія стаялі за ім. Спачатку ён быў у сфэры ўплыву літоўскіх магнатаў, дасягнуўшых найвышэйшага свайго ўплыву, калі ўдава Барбара Гаштольд, сястра Міколы Радзівіла, таемна пашлюбіла вялікага князя. Польская партыя на чале з каралевай