Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

Бонай пастаралася пазбавіцца ад непажаданай каралевы, каранованай 1550 г. і ў наступным годзе раптоўна памёршай. Сьмерць Барбары Радзівіл супала з момантам палітычнага умацаваньня шляхты, якая, змагаючыся з магнатамі, адносілася вельмі прыхільна да Літоўска-польскае унітарнае проблемы. Толькі вунія з Польшчай магла прысьпяшыць перамогу шляхты над магнатамі, а гэта павінна было зьмяніць соцыяльную політычную структуру Вялікага Княства. Знадворныя мітрэнгі прысьпяшылі працэс усьведамленьня шляхтай соцыяльна-політычнага значэньня вуніі, якая і была ажыцьцёўлена толькі пры дапамозе літоўска-беларускае шляхты.

Унітарная проблема пры Жыгімонце-Аўгусьце. Барацьба за вунію і супроць яе была барацьбою двох розных політычных сьветаглядаў. Магнаты, баронячы самастойнасьць Літвы, стараліся захаваць для сябе пануючае соцыяльна-політычнае значэньне і не жадалі дапусьціць распаўсюджаньня польскага элемэнту ў Літве. Шляхта не цікавілася пытаньнем а самастойнасьці Вялікага княства. Ашляхечваньне дзяржавы, якое магло быць ажыцьцёўлена толькі пры ўмове вуніі з Польшчай, адчыняла шлях да ўлады, да ўрадаў, да дзяржаўных маёнткаў, значная частка якіх была ў заставе у магнатаў. Канечнасьць абароны граніц, якая ўсім цяжарам падала на шляхту, і нарэшце Лівонская вайна прымусілі шляхту заняць баёвую позыцыю у адносінах да вуніі, патрабуючы на соймах яе ажыцьцяўленьня. Магнаты працівіліся покуль маглі. Але яны былі прымушаны прызнаць унітарную праблему чарговай і паслаць дэлегацыю для завязаньня вуніі на Варшаўскі Сойм 1563 году, згаджаючыся на такія умовы вуніі, якія-б зусім не зьмянялі ўнутранай аўтаноміі Літоўска-Беларускай дзяржавы і забясьпечылі-б незачэпнасьць усёй тэрыторыі Літоўска-Беларускай дзяржавы. Палякі не маглі згадзіцца на гэтыя умовы, бо іх галоўнай мэтай былі ўкраінскія землі; каб ажыцьцёвіць гэтую мэту палякі дабіваліся вуніі з Літвой на прынцыпе інкорпорацыі.

2. Знадворныя адносіны.

Лівонская вайна (1558-1582). Масква у сваім імкненьні да берагоў Бальтыкі пачала вайну з Лівонскім Законам, спадзяючыся на яго слабасьць і ўнутранае бязладзьдзе. У 1558 годзе маскоўскае войска спустошыла Лівонію, захапіла Нарву, Дэрпт, Нэнгауз і насоўвалася далей у глыб Лівоніі. Лівонскі Закон ня мог ніадкуль атрымаць дапамогі. Тагды магістар Кэтлер зьвярнуўся за дапамогай да Літвы. 31-га жніўня 1559 году была завязана ўмова, на моцы якой Закон паступаў пад протэкторат вялікага князя. Жыгімонт ІІ-Аўгуст паслаў Івану Грознаму ультыматум, каб той спыніў ваенныя дзеяньні. Ультыматум застаўся без рэзультату, і Літве прышлося ўмяшацца ў Лівонска-Маскоўскія адносіны. Ваенныя дзеяньні спачатку складваліся няўдачна для Літвы. Полацк, Веліж, Нэвэль, Себеж былі захоплены маскоўскім войскам. У 1566 годзе Жыгімонт-Аўгуст прапанаваў Івану IV завязаць умову з уступкай Беларусі. Але Іван IV, апіраючыся на думку Земскага Сабору, даў адмоўны адказ. Ваенныя дзеяньні зноў распачаліся і цягнуліся да 1572 году, калі Жыгімонт-Аўгуст быў прымушаны завязаць перамір’е з Масквою, пакінуўшы за ёю Полацк і ўсю Лівонію. Пад уплывам утварыўшагася становішча на тэатры ваенных дзеяньняў Лівонія была прымушана прызнаць спачатку неагранічаныя паўнамоцтвы старасты Жмудзкага—Яна Хадкевіча „гэтмана і адміністратара", а затым завязаць вунію з Літвою на гэткіх умовах: Лівонія прызнае ўладу вялікага князя, які абіраецца супольна; Аугсбурскае вызнаньне веры застаецца непарушана; забараняецца пропаганда іншых рэлігій; застаюцца ўсе старыя вольнасьці; будуюцца школы і цэрквы для народу; замковыя і гарадзкія ўрады замяшчаюцца мясцовымі ўра-