Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/116

Гэта старонка не была вычытаная

джэнцамі; адміністратарам назначаецца асоба, якая ведае нямецкую мову, з правам хадайніцтва а яго зьмяшчэньні (1566). Гэткім чынам Лівонскі Закон перастаў самастойна існаваць. Лівонская вайна напружыла ваенныя і грашовыя сродкі шляхты да апошняга. Ураду прыходзілася вельмі часта зьбіраць вальныя соймы, якія ўмацоўвалі політычную вагу шляхты. Пад уплывам няўдачнае вайны, беларуская шляхта схіляецца да вуніі з Польшчай, спадзяючыся пры дапамозе апошняй разьбіць маскоўскае войска і вызваліць свае землі ад чужацкай окупацыі.

Літва і татары. Спачатку XVI ст. літоўскі вялікі князь абавязаўся выплачваць крымскаму хану штогодную дань і выхад. Аднак сваячасная выплата дані не ратавала пагранічныя украінскія мясцовасьці ад татарскіх набегаў. У барацьбе з Масквой крымскія ханы ня прымалі ніякага ўдзелу. Выплата дані ў 3000 коп грошай пры ўбогасьці гаспадарскага скарбу вельмі цяжка адгукалася на фінансах Вялікага Княства.

Організацыя абароны. Бязупыннае напружанае становішча на ўсходняй і паўднёвай граніцах дзяржавы прымушала прымаць шэраг крокаў па організацыі абароны. У барацьбе з Масквою адно паспалітае рушэньне не выстарчала; прышлося зьвярнуцца да наёмных войск, лік якіх значна павялічыўся ў часе Лівонскае вайны. Утрыманьне наёмнага войска абцяжала бюджэт дзяржавы. У 1545 годзе ўрад Жыгімонта І распачаў рэвізыю ўкраінскіх замкаў: Овруча, Жытоміра, Луцку, Уладзіміра, Крэменца, Браслаўля і Веньніцы. Рэвізыя знайшла, што становішча абароны замкаў нездавальняючае, а гэтак сама, што мясцовыя земляўласьнікі ўхіляюцца ад тых павіннасьцей якія ляжалі на іх па абароне краіны. У 1552 годзе была зроблена новая рэвізыя замкаў: Чарнабыльскага, Остэрскага, Любецкага, Мозырскага, Кіеўскага, Жытомірскага, Луцкага, Крэменецкага, Чаркаскага, Канеўскага, Веньніцкага і Браслаўскага. Замкі ахоўваліся наёмнымі людзьмі. Для утрыманьня апошніх шляхта была абложана “поконевскімі пенязьмі” і звальнялася ад выстаўленьня аднаго каня. Гэтая пастанова была прынята на Сойме 1552 году і выклікала з боку шляхты вялікае нездаволеньне з тэй прычыны, што яе прадстаўніцтва на Сойме ня было. Падатак зьбіраўся строга, не выключаючы конфіскацыі маёнткаў.

Фінансавыя заходы. Становішча скарбу. Гаспадарскі скарб ня мог вытрымаць усяго таго цяжару, які выпадаў на яго долю. Урад павінен быў учыніць надзвычанныя крокі: аддаваць у заставу гаспадаарскія маёнткі, зьбіраць надзвычайны падатак „сярэбшчыну” (1507, 1516, 1522, 1529, 1534, 1538, 1540, 1551). У часе Лівонскай вайны урад неаднокраць быў прымушан зьбіраць сярэбшчыну. Сойм 1559 году дэкрэтаваў яе збор на два гады. У 1563 г. быў устаноўлен збор сярэбшчыны ў працягу трох год. Сярэбшчына паступала нерэгулярна. Берасьцейскі Сойм 1566 году пастанавіў выплату сярэбшчыны ў падвойным ліку, у выпадку калі яна ня выплачана ў час. У 1561 годзе ваенна-служылыя земляўласьнікі былі абложаны „поконевскімі пенязьмі”. Гародзенскі сойм 1566—1567 пастанавіў выплату новай сярэбшчыны на два гады. Пад уплывам убогасьці скарбу, тавары, што вывозіліся за граніцу і прывозіліся адтуль, былі абложаны спэцыяльнымі паборамі (1561). Вінаватыя ў укрываньні тавараў, трацілі сваю маёмасьць. На гэтым-жа сойме быў вызначаны збор „помолу” з усіх тых, хто будзе малоць пшаніцу, жыта, солад і крупу на млынох ці хатніх жорнах па продаж. Матар’ялы вырабу піва, мёду і гарэлкі гэтак сама былі абложаны. Памол у маёнтках земляўласьнікаў паступаў на карысьць уласьнікаў з тэй умовай, каб ён ішоў на мэты лепшага ваеннага ўзбраеньня. Усе гэтыя фінансавыя заходы ўраду ўсім сваім цяжарам падалі на шляхту. Самыя падаткі дэкрэтаваліся на соймах пры ўдзеле шляхты. Ваеннае і фінансавае значэньне шляхты зусім зьмяніла яе політычнае становішча.