Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/117

Гэта старонка не была вычытаная
З. Аграрная рэформа.

Гаспадарчая політыка ў заходніх краінах. Распад натуральнае гаспадаркі і пераход да грашовае адбіўся на становішчы сельскае гаспадаркі ў заходніх дварох вялікага князя. Канечнасьць павялічэньня прыбыткоўнасьці і продукцыйнасьці гаспадарскіх маёнткаў прымушала ўрад умешвацца ў вядзеньне дзяржаўнай гаспадаркі і рэгуляваць яе. Гаспадарскія ўставы 1514—1529 г.г. залажылі фундамэнт для новага гаспадараньня ў інтарэсах рынку і організацыі кантролю над дзейнасьцю дзяржаўцаў, каб пазбавіцца магчымых з іх боку надужыцьцяў. Але уставы не чапалі з даўных-даўна склаўшыхся форм сялянскага землеўладаньня. Наказ старастам і дзяржаўцам, апублікованы незадоўга да валочнага уставу, мае на ўвазе выключна прадпрыемчую гаспадарску, разьвіцьцё якой не павінна было зьмяняць сялянскія пазямельныя адносіны. Наказ не закранаў гэтае стараны.

Гаспадарчая політыка у ўсходніх краінах. Слабае разьвіцьцё сельскае гаспадаркі і крыху іншы склад насяленьня адносна павіннасьцей, ставіў літоўска-беларускую адміністрацыю па-за сфэрай уплыву новае экономічнае політыкі. Але й тут прынцып валасной старасьветчыны няпрыметна парушаўся. Адміністрацыя пачала выстаўляць новыя патрабаваньні адносна павіннасьцей. Непаразуменьні паміж насяленьнем і адміністрацыяй вырашаў урад, які ў апублікованых уставах захоўваў старасьветчыну; але пад выглядам апошняй пранікалі ў уставы і „новіны”. Дзякуючы гэтым уставам старасьветчына была замацована і адносіны валаснога насяленьня да ўрадовай адміністрацыі былі больш дакладна азначаны.

Канечнасьць аграрнай рэформы. Становішча літоўска-беларускага скарбу было безнадзейнае. А тымчасам становішча дзяржавы вымагала новых і новых сродкаў. Атрымаць апошнія было магчыма толькі падняўшы прыбыткоўнасьць і продукцыйнасьць гаспадарскіх маёнткаў, а гэта магло быць ажыцьцёўлена толькі пры ўмове пераходу да трохпольнай сыстэмы ральніцтва і поўнага зьніштажэньня старасьвецкіх формаў землеўладаньня. Об'ектыўныя ўмовы спрыялі гэткай рэформе. На Эўропэйскім рынку заўважваўся асаблівы попыт на літоўска-польскія сельскагаспадарчыя продукты: жывёлу, збожжа, скуру рагатае і дробнае жывёлы. Ёмасьць замежнага рынку паступова павялічвалася. Карыстаючыся старой гаспадарскай тэхнікай, Літва не магла павялічыць продукцыйнасьці сваіх гаспадарак. Гэта разумелі некаторыя ўрадовыя дзеячы, паміж якіх першае месца займаў стараста Кнышынскі пан Станіслаў Фальчэўскі. Спроба гэткай новай аграрнай політыкі была часткова і ўдачна ажыцьцёўлена каралевай Бонай у Пінскім і Клецкім княствах.

Прынцыпы рэформы. Істота аграрнае рэформы замыкалася у больш дакладным вызначэньні велічыні сялянскіх вучасткаў, раўнамерным іх разьмеркаваньні паміж сялян і дакладным вызначэньні тых павіннасьцей, якія ляжалі на вучастках. Да аграрнае рэформы сялянскія вучасткі былі нераўнамерны і ня было ніякой пэўнай сыстэмы у выплатах. Сама гаспадарская ніва была параўнаўча невялікая. Для ажыцьцяўленьня аграрнай рэформы была ўложана „устава на волокі”, якою павінны былі кіравацца дзеячы рэформы. Для вымеру зямель пасылаліся ў гаспадарскія двары рэвізоры і мернікі, якія павінны былі, надзяліўшы пэўную колькасьць зямлі на дворную ніву, рэшту зямлі разьдзяліць на валокі. Аграрная рэформа павінна была зьністожыць цераспалосіцу. З гэтай мэтай прыватнаўласьніцкія землі адбіраліся на гаспадара, а ўласьнік атрымліваў „слушную отмену”, калі праверка праў на землю пацьвердзіла, што дзяржаўца зямлі карыстаўся ёю на законнай падставе. Праверка праў на землю выкрыла лічныя захваты