Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/119

Гэта старонка не была вычытаная

паляўніцтвам і рыбацтвам у вазёрах. У сувязі з аграрнай рэформай урад ажыцьцяўляе „рэвізыю пушч і зьвярыных пераходаў". Гэтая рэвізыя выявіла становішча гаспадарскіх пушч і выкрыла зробленыя ў іх захваты. З мэтай больш правіловай пастаноўкі гаспадаркі, была выдана ў 1567 г. лесная ўстава, у якой падрабязна былі распрацованы правілы аховы лясоў. Пушчы разьбіваюцца на лясьніцтвы, на чале якіх стаіць лясьнічы; апошні супольна з асочнікамі, стральцамі, баброўнікамі, падлазьнікамі ахоўвае пушчу. На карысьць лясьнічага паступала дзевяць валок зямлі. Лясьнічыя былі абавязаны наглядаць за тым, каб ня было ніякай шкоды ні зьвяром, ні дрэвам бортным, ні іншым гатункам дрэў. Організаваўшы кантроль над пушчамі, урад ня мог прыступіць да самастойнае эксплёатацыі пушч, якая знаходзілася пераважна у руках чужаземнага капіталу.

Вынікі рэформы. Аграрная і лесная рэформы прысьпяшылі процэс распаду натуральнае гаспадаркі і рост грашовае. Аб гэтым сьведчыць шпаркае пашырэньне магдэбурскага права ў гарадох усходняе палавіны Беларусі. Павялічваецца значна ўнутраны гандаль, аб чым сьведчыць павялічэньне мытных збораў. Прыватныя ўладары асаджваюць мястэчкі і ў іх наладжваюць штотыднёвы торг і кірмашы. На вялікіх гасьцінцах адчыняюцца карчмы, дзе прадаецца хмельнае пітво. Замена натуральных павіннасьцей грашовымі была скуткам гэтага-ж процэсу. Аграрнай рэформаю Літоўска-Беларуская дзяржава цесна зьвязвалася з Захадам, асабліва з Польшчай, паколькі для літоўскага сырцу мела вялізнае значэньне Вісьлянская водная артэрыя, а гэтак сама з Гданскам і польскімі кірмашамі ў Пазнані. Гэтыя ўмовы мелі вялікі ўплыў на далейшы лёс вуніі Літвы з Польшчай. З разьвіцьцём грашовае гаспадаркі, рабы паступова зьліваюцца з цяглымі людзьмі. Утвараецца адзінае прыгоннае становішча.

4. Політычнае ўмацаваньне шляхецтва.

Умацаваньне шляхты на соймах. Знадворныя мітрэнгі зьмянілі суадносіны сіл у дзяржаве. У першай палове XVI ст. яшчэ адчуваецца ўплыў рады; гэты ўплыў асабліва праявіўся ў выданьні Статуту 1529 году. Перамены ў організацыі вялікага вальнага сойму сьведчыўі аб умацаваньні шляхецкай дэмократыі. На соймах, якія зьбіраліся ў сувязі з Лівонскай вайною, шляхта падвышае свой голас, яе ўплыў становіцца пануючым, да яе голасу прыслухоўваецца вялікі князь. Адначасна з гэтым уплыў паноў-рады зьмяншаецца. Падвышэньне шляхты ў соцыяльна-політычных адносінах было адбіткам тых перамен, што адбываліся ў народнай гаспадарцы. Уцягненьне ў сфэру грашовае гаспадаркі сярэдняга і дробнага землеўладаньня і павялічэньне значэньня апошніх у агульнай структуры народнай гаспадаркі было прычынай соцыяльна-політычнага падвышэньня шляхты.

Настрой шляхты. Шляхта вельмі добра разумела сваё новае фінансава-політычнае значэньне, як ваенна-служылае клясы і як выплатчыка сярэбшчыны. Ня гледзячы на трывожнае знадворнае палажэньне дзяржавы, шляхта займае бурлівую пазыцыю на соймах. Яна выступае з шэрагам жалаб і пажаданьняў. Шляхта нездаволена з організацыі суду, патрабуе агульнай падсуднасьці, новага судаўніцтва, выпуску монэты са згоды сойму, зьмены ўрадовай політыкі ў справе ажыцьцяўленьня аграрнае рэформы, завязаньня вуніі з Польшчай, рэформы адміністрацыі, паправы Статуту. Беларуская шляхта выступала на соймах з сваімі асобнымі просьбамі. На Віленскім сойме 1559 году Полацкая шляхта просіць гаспадара паступаць „водле прывілеяў і вольнасьцей” і ня ўмешвацца ў дом божы „Сьвята Софья і сьвят Спасе”. Просьба шляхты была здаволена. Шляхта выканала пажаданьне, каб „памятное, віжовое і дзецковное” зьбіралася “водле прывілеяў і воль-