Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/120

Гэта старонка не была вычытаная

насьцей”. Гаспадар адказаў, што падаткі будуць зьбірацца па-старому, але толькі часова, „калі Статут новы будзе усім землям выдан”. Шляхта запатрабавала, каб з прыватнаўласьніцкіх мяшчан ня бралі падаткаў ад тавараў іх „которые колі до Рыгі спускаті будут“ а гэтаксама каб былі звольнены ад мыта тыя мяшчане, якія разам з гаспадарскімі мяшчанамі адбываюць замковую павіннасьць. Шляхецкае пажаданьне ня было здаволена. Затым шляхта прасіла, каб з іх падданых “ніколі ня бралі сярэбшчыны”, звольнілі ад выплаты мыта з тавараў пасыланых у Рыгу. Гэтыя пажаданьні ня былі здаволены. Нарэшце шляхта прасіла, каб былі ўстаноўлены судзьдзі і пісар прысяжны „для борзейшей справедлівості“. З падобнымі просьбамі выступала і Віцебская шляхта. Беларуская шляхта выступала на соймах ад імя ўсёй зямлі. Гэта сьведчыла аб станавасьці і адасобненасьці шляхты ад іншых грамадзянскіх груп.

Рэформы 60-ых гадоў. Літоўска-беларускае магнацтва давала адпор націску шляхты да апошняе магчымасьці. Але вайна з Масквой прымусіла пайсьці на ўступкі. Вялікі князь даў сваю згоду на “поправу статута”. На Бельскім Сойме (1563 г.) усе магнаты адмовіліся ад усіх сваіх судовых прывілеяў, прызналі агульную падсуднасьць і юрысдыкцыю новых земскіх ураднікаў. Але ўсе абяцаньні Бельскага прывілею былі ажыцьцёўлены толькі праз два гады. Новае судаўніцтва канечна вымагала новага падзелу на паветы. Віцебская зямля дзялілася на два паветы: Віцебскі і Аршанскі. У Полацкай зямлі – адзін Полацкі павет. Уласна Літва з Беларускімі краінамі, была падзелена на 15 паветаў. Палесьсе на 5. У межах кожнага павету ўстанаўляліся соймікі для абраньня чатырох кандыдатаў на судовыя ўрады, членаў земскага суду ў складзе: судзьдзі, падсудка і пісара. Правам абраньня карысталіся толькі аселыя шляхціцы. Крымінальныя справы: падпал, разбоі, зладзейства і абман, забойства шляхціца, гвалт над жанчынай – знаходзіліся ў веданьні ўрадовага замковага суду. Для „справ гранічных і земляных” організоўваўся суд падкаморскі ў складзе падкамор‘я, назначанага каралём, і каморніка. Здавальняючы просьбу шляхты аб памнажэньні пасадаў, урад ажыцьцёвіў новы тэрытарыяльны падзел, устанавіўшы пяць новых ваяводзтв. Валынскае, Браслаўля, Падольскае, Менскае, Берасьцейскае, Мсьціслаўля. Новы судовы і адміністрацыйны ўклад абмежаваў уладу ваяводы. У веданьні ваяводы засталося толькі начальства над усімі ваеннымі сіламі ваяводзтва. Адміністрацыйная ўлада вызначалася межамі толькі цэнтральнага павету. На чале паветаў былі пастаўлены старасты судовыя, меўшыя права суду над шляхтай у крымінальных справах. Статут 1566 году замацаваў за соймам яго законадаўчыя паўнамоцтвы і фактычна абмежаваў ўдачу вялікага князя вялікім вальным соймам. Для выбраньня дэпутатаў на сойм былі ўстаноўлены павятовыя соймікі, на якіх прымаюць удзел паны, ваяводы, старасты, кашталяны, маршалкі, князі і ўся павятовая шляхта. Сабраўшыся ад кожнага судовага павету, яны выбіраюць двох паслоў для прадстаўніцтва на сойме і даюць ім мандаты датычна пытаньняў, якія маюць разглядацца на соймах. Соймікі павінны быць сабраны за чатыры тыдні да сойму. Устанаўленьне шляхецкага прадстаўніцтва, рэформа суду і краіннага кіраўніцтва прыблізілі Літоўска-беларускі дзяржаўны ўклад да польскага. Гэта падрыхтавала магчымасьць ажыцьцяўленьня парлямэнтарнай вуніі 1569 г. Але пры падабенстве да дзяржаўнага ўкладу Польшчы, шмат у чым была і розьніца: на вальных соймах побач з павятовымі пасламі засядалі асобы, запрошаныя на сойм вялікім князем.

5. Царкоўна-рэлігійныя адносіны.

Паяўленьне протэстантызму. Гандлёвыя зносіны з Захадам спрыялі пранікненьню на Літву-Беларусь заходне-эўропэйскіх рэлігійных