Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/121

Гэта старонка не была вычытаная

павеваў. Так Геранім Праскі — прыяцель Гуса—быў у 1413 годзе у Літве, Вільні і Віцебску. Па сьмерці Гуса і Героніма гусіцкі рух пранікаў у глыб Беларусі. З паяўленьнем у Нямеччыне протэстантызму гэты рух пачаў шпарка пашырацца на Беларусі, Валыні, Літве і Курляндыі, ня толькі з Польшчы, усходняй Прусіі, а гэтак сама з Лейпцыгу і Франкфурту. Галоўнымі праваднікамі протэстантызму былі рамесьнікі, купцы, маляры, што пражывалі ў Вільні і іншых гарадох. Першымі пашыральнікамі протэстантызму былі: італьянец Лісмоніні, Андрэй Кульва, доктар філязофіі германскіх унівэрсытэтаў Ян Вінклер – каталіцкі духоўнік. Пры ім была пабудована ў Вільні лютэранская кірха. У 1545 годзе Альбрэхт Прускі прысылае у Літву казальнікаў протэстантызму і ўстанаўляе стыпэндыі для літвінаў у Кёнігсбэрскім унівэрсітэце. Сам Жыгімонт ІІ-Аўгуст, акружаны протэстанцкімі казальнікамі, выяўляў нахіл да протэстантызму. Кальвінізм гэтак сама быў значна пашыраны. Перакананымі кальвіністымі была фамілія князёў Радзівілаў, асабліва ў асобе ваяводы і канцлера Віленскага Міколы Радзівіла. Свабодная пропаганда кальвінізму у Вільні прыцягнула на яго бок шмат арыстократыі. У 1565 годзе Радзівіл пабудаваў абшырную кальвінскую царкву. Кальвіністычныя грамады утварыліся у Полацку, Віцебску, Навагрудку, Біржанах, Менску, Бярэсьці, якое зрабілася другім цэнтрам кальвінізму. Адначасна з памяркоўнымі протэстанскімі кірункамі, пранікаюць у Літву і Беларусь скрайнія сэкты ў выглядзе соцыніянства, прадстаўнікі якога адкідалі асноўныя догматы протэстантызму – боскасьць Хрыста І навуку а празначэньні. Соцыніянства распаўсюдзілася найбольш у Берасьцейскім і Навагрудзкім ваяводзтве. Літоўскія магнаты — Кішкі, у асобе Яна Кішкі – віленскага кашталяна, і Алесьніцкія былі галоўнымі апекунамі соцыніянства.

Соцыяльныя прычыны пашырэньня протэстантызму. На сторану протэстантызму, асабліва кальвінізму, сталі прадстаўнікі літоўска-беларускага магнацтва, як Радзівілы, Хадкевічы, Глябовічы, Сапегі, Пацы, Валовічы, Вішнявецкія. Становячыся на старану протэстантызму, магнаты стараліся пазбавіцца каталіцызму, які зьяўляўся правадніком польскага ўплыву і культуры. Спрыяючая для сельскай гаспарадаркі экономічная коньюнктура штурхала арыстакратыю да пашырэньня сваіх зямельных уладаньняў шляхам сэкулярызацыі царкоўных маёмасьцяў. У гэтых адносінах магнаты паступалі зусім аднолькава у стасунку да цэркваў абодвых веравызнаньняў. Сэкулярызацыя царкоўнае маёмасьці павінна была ўмацаваць палітычнае значэньне магнацтва, на якое напірала шляхта. Разам з магнацтвам прымала протэстантызм і мясцовае насяленьне. Дзякуючы гэтаму магнаты станавіліся верхаводцамі рэлігійнага жыцьця протэстанскае грамады. Гэта павялічвала іх політычнае значэньне. Адраджаўся фэодалізм. Але гэты протэстанскі рух, захапіўшы арыстакратыю і падуладнае ёй насяленьне, ня мог быць глыбокім; магнаты, захаваўшы за сабою сэкулярызаваныя землі і падуладнае ім насяленьне, у хуткім часе вернуцца на лона каталіцкага касьцёлу.

Рэлігійная політыка. Літоўска-беларускі урад прытрымліваўся веразноснай політыкі. Пашырэньне протэстантызму паміж магнацтвам і знадворныя мітрэнгі не дапушчалі іншае політыкі. Стараючыся прыцягнуць на бок вуніі беларускую і украінскую шляхту, Жыгімонт ІІ-Аўгуст апублікаваў прывілей 1563 году, якім касаваўся конфэсыянальны артыкул Гарадэльскага прывілею 1413 году. У істоце гэты артыкул неаднокраць ужо парушаўся ўрадам. Захаваньне яго ставіла ўрад у двузначнае палажэньне ў адносінах да праваслаўнага і протэстанскага магнацтва, якое трэба было схіліць на бок вуніі. Самастойнае палажэньне Літвы ў дзяржаўных адносінах ня спрыяла пранікненьню на Літву-Беларусь польскай шляхты, якая патрапіла сабраць значныя капіталы. Дзякуючы гэтаму пакуль-што ня было агрэсыўнага