Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/123

Гэта старонка не была вычытаная

Значэньне Статуту 1566 г. Другі Статут падрахоўвае вынікі політычнай і юрыдычнай мысьлі шляхецкага стану. Ён сьведчыць аб перамозе шляхты над магнатамі, закладвае фундамант пад дыктатуру шляхецкага стану. Новы Статут, зьяўляючыся разьвіцьцём праўных інстытутаў першага Статуту і ў той-жа час, адбіваючы ў сабе ўплыў польскага права, ўяўляе сабой знамяніты юрыдычны помнік, у якім адбіваецца культурнае становішча літоўска-беларускае шляхты.

Асновы Статуту 1566 г. Статут 1566 г. распаўсюджвае сваю дзейнасьць на прадстаўнікаў земляўласьніцкага стану. Вялікі князь зьвязан у сваёй дзейнасьці юрыдычнымі нормамі, зьмешчанымі у другім Статуце. Правы Статуту абавязковы для ўсіх грамадзян Вялікага Княства. Ніякія судовыя імунітэты ня дзейны. Статут забясьпечвае асабовую незачэпнасьць і індывідуальную адказнасьць за праступленьні. Уласнасьць незачэпна. Нярухомая маёмасьць падлягае конфіскацыі, калі яе ўласньнік учыніць дзяржаўнае праступленьне. Дзеці, якія ўладаюць маёмасьцю асобна ад бацькі, ўчыніўшага дзяржаўнае праступленьне, а гэтак сама жоны, нічаго ня ведаўшыя а праступках сваіх мужоў, але ўладаючыя асабіста ім прыналежнай нярухомай маёмасьцю, захоўваюць сваю нярухомасьць у незачэнасьці. Шляхта карыстаецца правам распараджацца сваёй рухомай і нярухомай маёмасьцю у межах Статутнага законадаўства. Права ўладаньня рухомасьцю і распараджэньня ёю прыналежаць і жанчынам. Праступленьні супроць асобы і ўласнасьці падлягаюць адпаведнаму пакараньню. Асоба шляхціца карыстаецца асаблівай апекай закону ў параўнаньні з асобай простых людзей. Шляхціцы маюць права прымаць удзел у сойміках дзеля абраньня паслоў на сойм і складу земскага суда. Шляхецкі стан карыстаецца правам удзелу ў вышэйшай законадаўчай установе – вальным сойме праз сваіх паслоў, выбраных на сойміках. Уладаньне ўсімі відамі зямельнага карыстаньня цягне за сабой абавязак вайсковае службы на ўмовах, пастаноўленых на вялікім вальным сойме. Асоба гаспадара незачэпна. Злачынствы, пакірованыя супроць асобы гаспадара і дзяржавы, караюцца асаблівымі спосабамі пакараньня. Да дзаржауных праступкаў адносяцца: змова і бунт супроць асобы гаспадара, фальшаваньне монэты; спроба гвалтоўным спосабам захапіць трон; бунт супроць гаспадара і дзяржавы; прывод у дзяржаву непрыяцельскага войска; дапамога непрыяцелю; здача замку; уцёк з ліхімі замерамі заграніцу.

Судаўніцтва. Статут 1566 г. здаволіў жаданьні шляхецкага стану мець суды наўзор польскіх. Новым Статутам у Літве і Беларусі ўводзіліся тры катэгорыі судоў: земскі, падкаморскі і замковы.

Суд земскі. Новы земскі суд складаецца з судзьдзі, падсудка і пісара, якія ў колькасьці чатырох кандыдатаў абіраюцца на павятовых сойміках і падаюцца на зацьвярджэньне гаспадара. Дзелаводзтва павінна весьціся „по руску літарамі і словы рускімі, а не іншым языком і словы”. Новаму суду падсудны ўвесь шляхецкі стан у яго цэлым. Земскаму суду падсудны ўсе справы грамадзянскага і крымінальнага характару, за выключэньнем толькі такіх спраў якія падлягаюць компэтэнцыі замковага суду. судзьдзямі ня могуць быць духоўныя асобы, урадовыя асобы ў павеце. Абраньне гэткіх прымушае іх пакідаць адміністрацыйныя абавязкі. Суд адбываецца асабістым складам суду. Заступніцтва дазволена толькі ў выпадку хваробы і асабістай зацікаўленасьці судзьдзяў у падлягаючай суду справе. Пры кожным судзе павінны быць заведзены спэцыяльныя кнігі. Шляхціцы падлягаюць юрысдыкцыі суду на месцы знахаджэньня іх маёнткаў. Асобы, уладаючыя маёнткамі ў некалькіх паветах, падсудны суду таго павету, у якім знаходзіцца большая часьць іх нярухомасьці. Судовыя сэсыі бываюць тры раз на год. Судовыя сэсыі ня могуць адбывацца ў часе вялікага вальнага сойму і ваенных падгатаваньняў і маравой пошасьці. Апэля-