Старонка:Пічэта Гісторыя Беларусі.pdf/124

Гэта старонка не была вычытаная

цыя на пастанову земскага суду падаецца на разгляд гаспадара. Суд вялікага князя адбываецца разам з панамі раднымі выключна на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў часе прабываньня тут вялікага князя.

Суд замковы. Стараста судовага павету, дзяржаўшы замак або гаспадарскі двор, які можна было лічыць цэнтральным у павеце, выступаў у якасьці замковага або „градскага” судзьдзі: яму былі падсудны: „наезд кгвалтовный на домы шляхецкіе, кгвалт в местах нашіх, о пожогу і разбоі на дарогах, ктвалтованьне панен і невест, о злодейство, о фалш, о голову шляхецкое". Апрача гэтага, замковаму суду падлягалі ўсе чужаземцы, учыніўшыя праступленьне ў даным судовым павеце, і аселыя шляхціцы па ўсіх справах. Справы, падлеглыя замковаму суду, судзіў сам ваявода або стараста, а ў яго адсутнасьць намесьнік суду разам з „градскім" судзьдзёю з ліку павятовых аселых шляхціцаў. Нездаволеныя з судовае пастановы намесьніка і „градскага“ судзьдзі падавалі апэляцыйную скаргу ваяводзе або старасьце. На суд апошніх скарга паступала беспасярэдна гаспадару.

Суд падкаморскі. Межавыя спрэчныя справы падлягалі компэтэнцыі падкаморскага суду, у складзе падкамор'я і каморніка. Падкамор'я назначаў сам гаспадар з ліку аселых павятовых шляхціцаў. Абавязак падкамора быў дажывотным. Каморнікі, у ліку аднаго або двох, выбіраліся падкамор'ем з ліку „шляхтічов в повете оселых людей годных і стотечных”, якія, перад тым, як прыняць на сябе абавязак, прыносяць адпаведную прысягу перад павятовай адміністрацыяй. Каморнікі маюць права па распараджэньню падкамор'я разглядаць спрэчныя справы. Суд каморніка роўнаважны суду падкамор'я. Апэляцыя падаецца на разгляд гаспадара, які вырашае спрэчную справу тым, што пасылае на спрэчнае месца камісараў з ліку мясцовых павятовых шляхціцаў пры ўдзеле і провінцыяльнае адміністрацыі ў асобе каштэляна або маршалка павятовага, перад якімі падкаморы павінен паказаць усё дзелаводзтва па спрэчнай справе, якое падлягае або зацьвярджэньню або зьменам.

Вынікі судовай рэформы. Новае судаўніцтва зрабіла суд роўным і даступным для ўсяго шляхецкага стану. Ніякія судовыя прывілеі цяпер ня мелі месца. Шляхецкі склад суду быў лепшай забясьпекай таго што інтарэсы шляхціцаў будуць захованы пры разглядзе справы. Статут 1566 г. зьменшыў судовыя падаткі. Суд стаў значна танейшым у параўнаньні з папярэдняй эпохай, а значыць, і больш даступным

7. Беларускае адраджэньне.

Агульны характар адраджэньня. Гандлёвыя сувязі з Заходняй Эўропай і паступовае павялічэньне з ёй таварамену, з аднаго боку, спрыялі разьвіцьцю шэрагу гарадзкіх цэнтраў, якія прымалі вельмі выдатны ўдзел у заходня-эўропэйскім таварамене: з другога боку, яны ўцягвалі ў кола таварамену ўласьнікаў нярухомасьцей і спрыялі ча награмаджэньню капіталу ў руках прадстаўнікоў землеўладаньня. Гандаль спарадзіў багатае мяшчанства і багатых землеўласьнікаў. Гандлёвыя сувязі з Захадам пазнаёмілі літоўска-беларускіх земляўласьнікаў з эўропэйскай культурай. Пранікненьне апошняй у гарады і ў асяродзьдзе земляўласьнікаў выклікала у Літоўска-Беларускай дзяржаве асаблівы гуманістычны рух, было прычынай літоўска-беларускага нацыянальнага адраджэньня. Як і заходня-эўропэйскае адраджэньне беларускі нацыянальна-культурны рух меў індывідуалістычны характар. Індывідуалістычныя кірункі знайшлі сабе яскравы адбітак у літоўска-беларускім законадаўстве, у пашырэньні рэформацыйных ідэй і рэлігійных сэкт, у паяўленьні нацыянальнае літаратуры, у ўтварэньні літаратурнае беларускае мовы, у формаваньні новае беларускае інтэлігэнцыі.